Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кэры: ня варта сварыцца з Расеяй з-за Сноўдэна


Джон Кэры
Джон Кэры

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў , што няварта абвастраць адносіны з Расеяй з-за экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдена.

Па апошніх дадзеных, Сноўдэн знаходзіцца ў транзытнай зоне маскоўскага аэрапорта "Шарамецьева".

Выступаючы на прэсавай канфэрэнцыі падчас візыту ў Саудаўскую Аравію, Кэры выказаў надзею, што не ў інтарэсах Расіі дапамагаць Сноўдэну схавацца ад правасудзьдзя.

Сёньня ж расійскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін заявіў журналістам, што паміж Расеяй і ЗША няма двухбаковага пагадненьня аб выдачы падазраваных у зьдзяйсьненьні злачынстваў.

Паводле "Інтэрфакса", які спасылаецца на крыніцу ў службах аэрапорта, Сноуден можа цяпер знаходзіцца ў адным са службовых памяшканьняў у так званай "стэрыльнай зоне", дзе адпачываюць члены экіпажаў і дзяжурныя супрацоўнікі аэрапорта.

У нядзелю ён прыляцеў з Ганконга ў "Шарамеццева" і зьнік - яшчэ ў Ганконгу ён зарэгістраваўся на рэйс "Аэрафлота" Масква-Гавана ў панядзелак, але на борце самалёта не з'явіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG