20 чэрвеня ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі правялі вечарыну «І зноў была нядзеля, як тады, у сорак першым …», прысьвечаную 72-й гадавіне пачатку вайны і 10-й гадавіне сьмерці народнага пісьменьніка Беларусі Васіля Быкава.
Як паведамляе БелаПАН, імпрэза прайшла з удзелам Дзяржаўнага музэю гісторыі беларускай літаратуры.
Сустрэча, у якой узялі ўдзел сябры пісьменьніка, літаратары, дасьледчыкі творчасьці Быкава, вайскоўцы, пачалася з адкрыцьця выставы «Пайсьці і вярнуцца» з фондаў ЦНБ.
Падчас вечарыны яе ўдзельнікі казалі, што Васіль Быкаў сустрэў вайну ў 17 гадоў, прайшоў празь яе пекла, на сабе адчуў яе антычалавечую сутнасьць. У творчым лёсе франтавіка, пісьменьніка, грамадзяніна тэма вайны стала галоўнай.