У агучаным выраку судзьдзя Аляксандар Курылін не згадаў пра тое, як журналісты, пішучы пра ПМК, дыскрэдытавалі раённую вэртыкаль улады. Пра яе ў прысудзе наагул не было ні слова. Рэдактар выданьня Сяргей Няроўны настойвае, што пазоў кіраўніцтва чэрыкаўскага прадпрыемства палітычна матываваны, а вырак несправядлівы і будзе абскарджаны.
Судзьдзя, кажа спадар Няроўны, не задаволіў асноўнага хадайніцтва — каб былі прадстаўленыя дакумэнты, як налічваліся заробкі працаўнікам, зь іхнымі росьпісамі.
«Сьведкі, якія прадставіла ПМК, — з чатырох чалавек было толькі двое працаўнікоў. На судзе высьветлілася, што зь людзьмі не заключаліся кантракты й дамовы. Яны гэта пацьвердзілі, таму будзе яшчэ рэагаваньне пракуратуры, куды мы зьвернемся, бо гэта парушэньне заканадаўства, якое высьветлілася на судзе. Райвыканкам зьяўляецца юрыдычнай асобай і ён сам можа бараніць свае інтарэсы. Ніякіх дакумэнтаў, што райвыканкам даручаў ПМК заступацца за яго, не было».
Судзьдзя Аляксандар Курылін пасьля зачытваньня выраку патлумачыў яго тым, што журналісты не прадставілі суду доказаў праўдзівасьці зьвестак, апублікаваных у артыкуле «Прыгонныя».
Начальніка ПМК Аляксея Фралова не было сёньня на зачытваньні прысуду. На папярэднім судовым пасяджэньні ён ня стаў адказваць на пытаньні журналіста. І адразу пасьля суду зьехаў. Сёньня на зачытваньні прысуду прысутнічала адвакатка пазоўніка.
Артыкул «Прыгонныя» пісаўся са слоў жонкі аднаго з працаўнікоў ПМК. Паводле аўтара публікацыі Мікалая Гердзія, жанчына паскардзілася праз тэлефон, што муж не атрымлівае на прадпрыемстве заробку. Як гаворыцца ў артыкуле, ёй параілі зьвярнуцца ў інспэкцыю працы. Мікалай Гердзій цьвердзіць, што артыкулам не імкнуўся дыскрэдытаваць ні прадпрыемства, ні тым больш раённую вэртыкаль улады:
«Стаяла пытаньне пра тое, каб дапамагчы людзям атрымаць заробак, і больш ніякіх мэтаў ня ставілася. Мы прасілі даць нам дакумэнты, якія пацьвярджаюць, што працаўнікі атрымалі заробак у такі і такі дзень, — суд нам адмовіў у гэтым».
Паводле спадара Гердзія, пазоўнікі тлумачылі дыскрэдытацыю чэрыкаўскай улады тым, што ПМК знаходзіцца на тэрыторыі Чэрыкаўскага раёну і зьнявага прадпрыемства — гэта зьнявага ўлады.
Спачатку кіраўніцтва ПМК зьвярталася ў крычаўскую міліцыю, каб на «Вольны горад» завялі крымінальную справу, але ў гэтым было адмоўлена. Як сьцьвярджаюць журналісты, яны спрабавалі залагодзіць спрэчку з ПМК да суду, аднак, як кажа Сяргей Няроўны, адміністрацыя прадпрыемства адмовілася ісьці на кантакт.
Абвяржэньне публікацыі «Прыгонныя» ў «Вольным горадзе» павінна зьявіцца, як пастанавіў суд, у бліжэйшым нумары.