Як паведамляецца, у выпадку з запісамі тэлефонных размоваў тэлекамунікацыйнай кампаніяй Verizon, амэрыканская Агенцыя нацыянальнай бясьпекі (АНБ) атрымала ўхваленьне ад адмысловага судовага органу ЗША, створанага ў адпаведнасьці з законам 1978 году аб зьнешняй вышуковай дзейнасьці выведкі (FISA). Запісы ўключаюць дату, даўжыню і нумары тэлефонаў. Але агенцыя мела наўпроставы доступ да сэрвэраў інтэрнэт-кампаній, уключаючы Facebook, Google, Microsoft і Yahoo. Джэймс Клапэр, дырэктар амэрыканскай нацыянальнай выведкі, заявіў, што збор зьвестак быў законным у адпаведнасьці з FISA. Усе інтэрнэт-кампаніі адмаўляюць, што яны сьвядома дазволілі ўраду атрымаць доступ да сваіх сэрвэраў.
Назіраньне за інтэрнэт-зьвесткамі ажыцьцяўлялася праз таемнае назіраньне праграмай пад кодавай назвай PRISM. Што такое PRISM, і як гэта працуе?
Лічыцца, што PRISM кантралюе электронную пошту, відэа і галасавыя чаты, відэа, фатаграфіі, перадачу голасу ў часе IP-гутарак, перадачу файлаў, а таксама запісы ў сацыяльных сетках. Амэрыканскія чыноўнікі кажуць, што PRISM дазваляе АНБ і іншым установам адсочваць сувязі замежных грамадзян, якія падазраюцца ў тэрарызьме.
Праграма PRISM была упершыню прадстаўленая ў 2007 годзе ў рамках зьмяненьняў законаў у справе назіраньня, прынятых у пэрыяд прэзыдэнцтва Джорджа Буша пасьля 11 верасьня 2001 году. Яна была адноўленая летась пры прэзыдэнце Бараку Абаму, і яе існаваньне было ўпершыню выяўлена ў сродках масавай інфармацыі на мінулым тыдні. Гэта — не адзіная праграма сачэньня, бо існуе яшчэ Boundless Informan («Бязьмежны Інфарматар»). У цэнтры ўвагі Boundless Informan, на першых месцах — Іран, Пакістан і Ярданія.
Прэзыдэнт Абама абараніў вышэйназваныя мэтады, кажучы, што яны зьяўляюцца важным інструмэнтам у барацьбе з тэрарызмам. Абама таксама заявіў, што выкарыстаньне праграмаў адбываецца ў адпаведнасьці з законам, пры ўмове нагляд з боку Кангрэсу. Ён запэўніў амэрыканцаў, што «ніхто ня слухае вашыя тэлефонныя званкі».
Тым часам, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель сказала, што будзе ўздымаць пытаньне аб падслухоўваньні АНБ у эўрапейскіх камунікацыях, калі сустрэнецца з Абамам ў Бэрліне на наступным тыдні. У Брусэлі прадстаўнікі ЭЗ заявілі, што яны таксама маюць пытаньні пра ўплыў такіх праграм на прынцып недатыкальнасьці прыватнага жыцьця грамадзян ЭЗ, якія маюць намер агучыць у часе трансатлянтычнай сустрэчы ў Дубліне 13 чэрвеня.