17:07
4.6.2013
Прадстаўнік Вэнэсуэлы заклікаў «не дэманізаваць беларускую ўладу» і выступіў з крытыкай эканамічных санкцыяў супраць афіцыйнага Менску з боку заходніх дзяржаў.
17:09
4.6.2013
Чэхія цалкам падтрымлівае высновы, выкладзеныя ў справаздачы Харасьці і заклікае вызваліць беларускіх палітвязьняў, у тым ліку праваабаронца Алеся Бяляцкага, пра гэта заявіла амбасадарка гэтай краіны.
17:11
4.6.2013
Прадстаўнік Румыніі выказаў шкадаваньне з нагоды адмовай беларускіх уладаў прызнаць мандат спэцдакладчыка і адмовы супрацоўніцтва зь ім.
17:13
4.6.2013
Кітай падтрымаў пазыцыю Расеі адносна Беларусі і заклікаў Раду па правах чалавека да «аб’ектыўнасьці» ў ацэнцы правоў чалавека ў Беларусі.
17:16
4.6.2013
Швайцарыя выказала асаблівае шкадаваньне ў сувязі з новымі фактамі выкананьня сьмяротных прысудаў у Беларусі і заклікала беларускія ўлады неадкладна накласьці мараторый на выключную меру пакараньня. Прадстаўнік гэтай краіны таксама заклікаў вызваліць палітвязьняў Бяляцкага, Статкевіча, Дашкевіча і іншых, а таксама заклікаў Менск выконваць рэкамэндацыі Харасьці і даць магчымасьць яму наведаць краіну.
17:21
4.6.2013
Прадстаўнік Вялікай Брытаніі таксама заклікаў Менск выконваць рэкамэндацыі спадара Харасьці, вызваліць палітвязьняў і ўвесьці мараторый на сьмяротнае пакараньне.
17:22
4.6.2013
Прадстаўнік Лібану заявіў аб «пазытыўных зьявах» у выкананьні правоў чалавека ў Беларусі і залікаў улады краіны працягваць гэтыя крокі.
17:23
4.6.2013
Прадстаўніца М’янмы заклікала да дыялёгу Рады па правах чалавека і Беларусі.
17:30
4.6.2013
Прадстаўніца Чарнагорыі адзначыла пазытыўныя крокі беларускіх уладаў у зьніжэньні сьмяротнасьці немаўлятаў, але заявіла пра існаваньне ў Беларусі палітычна матываваныя арыштаў, абмежаваньні свабоды слова і іншыя парушэньні правоў чалавека.
17:30
4.6.2013
Прадстаўнік Славакіі заявіў пра ўціск у Беларусі апазыцыі, адвакатаў, журналістаў, заклікаў вызваліць палітвязьняў і выказаў шкадаваньне, што спадару Харасьці не дазволілі прыехаць у краіну.
17:34
4.6.2013
Прадстаўнік Швэцыі выказаўся за працяг мандату спадара Харасьці.
17:35
4.6.2013
Віетнам: толькі дыялёг і паразуменьне з двух бакоў можа прывесьці да станоўчага выніку.
17:37
4.6.2013
Літва шкадуе, што Беларусь адмовілася ад супрацоўніцтва з дакладчыкам, выказала поўную падтрымку заключэньня справаздачы Харасьці, заявіла пра сыстэмнае і сыстэматычнае парушэньне правоў чалавека ў Беларусі.
17:39
4.6.2013
Нарвэгія назвала справаздачу вельмі карыснай і заклікала Менск выконваць яе рэкамэндацыі, у тым ліку — тэрмінова скасаваць сьмяротнае пакараньне, вызваліць палітвязьняў. Нарвэгія выказалася таксама за працяг мандату Харасьці.
17:42
4.6.2013
Прадстаўнік Узбэкістану назваў справаздачу неаб’ектыўнай і ацаніў як непрымальны заклік аб вызваленьні палітычных вязьняў, без вывучэньня сутнасьці матэрыялаў іхных крымінальных справаў.
17:44
4.6.2013
Бэльгія заявіла пра сыстэмны і сыстэматычны характар парушэньня правоў чалавека ў Беларусі і заклікала да безумоўнага вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў і іх рэабілітацыі, мараторыю на сьмяротнае пакараньне.
17:46
4.6.2013
Прадстаўніца Палестыны заявіла пра палітызацыю і падвойныя стандарты у справаздачы Харасьці.
17:47
4.6.2013
Прадстаўнік Ірану назваў справаздачу Харасьці «палітычна матываванай».
17:50
4.6.2013
Сірыя назвала справаздачу «незбалянсаванай», абвінаваціла Харасьці, што ён адлюстроўвае толькі меркаваньне заходніх краінаў ды заклікала спыніць цкаваньне ўладаў Беларусі.
17:54
4.6.2013
Выступаюць прадстаўнікі міжнародных праваабарончых арганізацыяў, якія падтрымліваюць высновы спадара Харасьці і заклікаюць Менск вызваліць палітвязьняў, у тым ліку праваабаронцу Алеся Бяляцкага, увесьці пасаду амбудсмэна, спыніць практыку парушэньне правоў чалавека, скасаваць сьмяротнае пакараньне.