18:03
4.6.2013
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч вітаў справаздачу Харасьці і заявіў:
Стэфановіч заклікаў ўлады Беларусі вярнуцца да супрацоўніцтва са структурамі ААН і дапусьціць дакладчыка ў краіну.
- сытуацыя ў краіне застаецца стабільна кепскай
- у турмах працягваюць знаходзіцца палітвязьні,
- выносяцца сьмяротныя прысуды
- Беларусь ігнаруе рашэньні камітэту па правах чалавека ААН , не выконвае яго рашэньне па асобных скаргах.
Стэфановіч заклікаў ўлады Беларусі вярнуцца да супрацоўніцтва са структурамі ААН і дапусьціць дакладчыка ў краіну.
18:06
4.6.2013
Прадстаўніца Freedom House заявіла: «У Беларусі не было свабодных выбараў з 1994 года».
18:12
4.6.2013
У заключнай рэмарцы прадстаўнік афіцыйнага Менску Міхаіл Хвастоў выказаў падзяку тым краінам, якія выступалі за дыялёг па правам чалавека, і нагадаў краінам Эўразьвязу пра масавыя народныя пратэсты ў іх краінах і выказаў гатоўнасьць Менска да дыялёгу па праблемам гэтых краінаў.
«Што датычыць Бяляцкага, ён асуджаны за няўплату падаткаў, ягоныя даходы пацьверджаныя ўрадамі Польшчы і Літвы», — заявіў Хвастоў.

18:39
4.6.2013
Міклаш Харасьці ў заключнай прамове зазначыў, што толькі сёньня ён змог уступіць у дыялёг са спадаром Хвастовым.
Харасьці адказаў на крытыку на адрас сваёй справаздачы, настойваў на аб’ектыўнасьці і неперадузятасьці сваіх высноваў, патлумачыў, чаму парушэньні правоў чалавека ў Беларусі не толькі сыстэматычныя, але і сыстэмныя — паколькі яны зьяўляюцца вытворным ад існуючага ладу кіраваньня ў краіне. Спадар Харасьці назваў вельмі важным, каб працэс выкананьня рэкамэндацыяў быў двухбаковы, каб Менск не ўхіляўся ад супрацоўніцтва, паколькі ён ужо 10 гадоў адмаўляецца ад супрацы з камітэтам ААН па правах чалавека.
Як пазытыўныя навіны спадар Харасьці ацаніў паведамленьні аб сустрэчах міністра замежных спраў Беларусі Макея і ягонай намесьніцы Купчыной з прадстаўнікамі Эўразьвязу, іх заявы аб гатоўнасьці да супрацоўніцтва.
Спадар Харасьці заявіў, што ён гатовы далей працягваць мандат дакладчыка ААН па правах чалавека ў Беларусі, і рабіць гэта аб’ектыўна і неперадузята.
Рашэньне аб працягу мандата спадара Харасьці можа быць ухваленае 6 чэрвеня.