Гэтыя словы прагучалі ў адказ на пытаньне пра пазыцыю Італіі наконт выключэньня міністра замежных спраў Беларусі Ўладзіміра Макея са сьпісу неўязных у Эўропу. Як сказаў амбасадар, цяпер у Эўразьвязе ёсьць думкі наконт станоўчага рашэньня адносна Макея. Такой жа думкі прытрымліваецца і Італія. Але трэба яшчэ раз узгадаць, што ў Эўразьвязе ніводнае рашэньне ня можа быць прынятае бяз згоды ўсіх сябраў Эўразьвязу«.
Амбасадар Італіі сказаў, што Беларусь магла б значна палепшыць адносіны з Эўразьвязам, калі б улады вызвалілі палітвязьняў.
«Беларусь магла б зьмяніць статус сваіх дачыненьняў з Эўразьвязам. Зразумела, што за адзін дзень усё гэта не зьмянілася б. Але вызваленьне палітвязьняў было б самым красамоўным крокам, што Беларусь хоча добрых стасункаў з Эўропай. Другім такім крокам мог бы стаць мараторый на сьмяротнае пакараньне».
Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, ці зьмянілася стаўленьне новага італьянскага кіраўніцтва адносна Беларусі ў параўнаньні з тым часам, калі ўрад ачольваў Сыльвіё Бэрлюсконі, амбасадар Арнальда Абэці адказаў так:
«Я хачу вам нагадаць, што Бэрлюсконі прыяжджаў зь візытам у Беларусь у лістападзе 2009 году. Але пасьля гэтага былі выбары ў Беларусі. Наступствы гэтых выбараў усім добра вядомыя. Вядома, гэта паўплывала на запавольваньне дачыненьняў з Італіяй і з Эўропай, якім патрэбна паляпшэньне. Я б не сказаў, што новае італьянскае кіраўніцтва зьмяніла сваё стаўленьне да Беларусі. Гэта вынік тых выбараў, якія былі праведзеныя ў сьнежні 2010 году».
Амбасадар Італіі сказаў, што Беларусь магла б значна палепшыць адносіны з Эўразьвязам, калі б улады вызвалілі палітвязьняў.
Вызваленьне палітвязьняў было б самым красамоўным крокам, што Беларусь хоча добрых стасункаў з Эўропай. Другім такім крокам мог бы стаць мараторый на сьмяротнае пакараньне