Сярод калён была і беларуская, якая ішла пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. Праход кожнай з калён па цэнтральных вуліцах гораду доўжыўся 22 хвіліны. Жыхары Іркуцку віталі прадстаўнікоў беларускай меншасьці аплядысмэнтамі, паведамляе IrkutsMedia.
У Іркуцку дзейнічае таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага, якое было створаная ў 1996 годзе. Дэлегацыя таварыства рэгулярна бярэ ўдзел ў зьездах беларусаў сьвету, якія праходзяць ў Менску. Паводле перапісу ў Іркуцкай вобласьці пражывае каля 8 тысяч беларусаў, пры гэтым адмыслоўцы мяркуюць, што этнічных беларусаў там значна больш.