Тхуптэн Г’яцо нездарма ўвайшоў у гісторыю вольнага Тыбэту як лама-рэфарматар. Не, ён не прымушаў манахаў сто тысяч разоў перапісаць рукою лёзунг «За сільный і процветаюшчій Цібет!» і, рызыкуючы жыцьцём, павесіць яго на кожнай гары — так, каб было відаць з Пэкіну, Дэлі і Брусэлю. Ён не забараняў газэты (бо іх у Тыбэце не існавала) і не распрадаваў зямлю і прадпрыемствы (Тыбэцкі трактарны завод быў для яго сьвятыняй, і што з таго, што і яго не існавала — існасьцяў мноства, а дзяржава адна!). Лама-рэфарматар хацеў, каб усё ў яго было, як у людзей. І пакуль за гарамі, за марамі зацята спрачаліся, ці варта лічыць Тыбэт незалежнай краінай, ці ёсьць ён наогул і ці ня выдумалі яго незнарок брытанскія альпіністы, Далай-лама захацеў стварыць у сябе паўнавартаснае войска.
Праўда, грошай на войска ён ня меў. Ягоныя папярэднікі неяк не паклапаціліся пра тое, каб закласьці такі артыкул у бюджэт: які сэнс у войску, калі кожнага чакае бясконцы ланцуг перараджэньняў, і шараговец можа адразу пасьля сьмерці атрымаць маёра, а загінулы маёр, наадварот, ператварыцца ў парцянку. І тут лама раптам знайшоў рашэньне.
4 чэрвеня 1926 году ён увёў для сваіх падданых падатак на вушы, і грошы пацяклі ракой, бо дзякуючы трагічнай выпадковасьці вушы маюць усе людзі, і ня толькі тыбэтцы: атавізм, што паробіш, цяжкая спадчына дагістарычнага пэрыяду. Аднак і тая срэбная рака падалася кіраўніку тыбэтцаў недастаткова паўнаводнай, і праз год ён увёў новы падатак: на насы. Уладальнікі даўгіх насоў мусілі плаціць удвая або і ўтрая. Тыбэтцы не пярэчылі і рэвалюцый не рабілі: па-першае, таму што ім рэлігія не дазваляе, а па-другое, паводле сьведчаньняў рэдкіх гасьцей Лхасы, на мяжы ХІХ і ХХ стагодзьдзяў тут існавала 1892 падаткі. Існавалі падаткі на сьпевы, граньне на бубнах, чытаньне кніг... Цярплівым тыбэтцам было ўжо няважна, за што яшчэ давядзецца плаціць, а таму: за нос дык за нос. Сказалі б за валасы ў носе — дык, мусіць і тады ніхто б і слова не сказаў. Дзеці гор.
На жаль, праіснавалі тыя падаткі нядоўга. Напрыканцы дваццатых рэакцыйнае духавенства і інтрыгі заходніх спэцслужбаў паклалі канец прагрэсіўным рэформам Тхуптэна Г’яцо. На погляд чалавека, які нарадзіўся за гарамі, у так званым цывілізаваным сьвеце, усё гэта падаецца вясёлым абсурдам, экспанатам юрыдычнай кунсткамэры. Але хіба ня меншым абсурдам ёсьць, напрыклад, усеагульны вайсковы абавязак? Або татальнае заходняе памарачэньне на глебе аўтарскага права? Або рэгістрацыя на месцы жыхарства? Або звычайная замена пашпарта? Грошы за вушы... Вушы за грошы. Выцягнулі рэпку.