Выканкам Міжнароднага алімпійскага камітэту пацьвердзіў дыскваліфікацыю кідальніцы дыска Ірыны Ятчанкі зь Беларусі, якая на Алімпіядзе ў Афінах у 2004 годзе стала бронзавым прызёрам. Яе ўзнагарода цяпер будзе перададзеная Веры Пасьпішылавай-Кешлавой з Чэхіі.
Амэрыканскі штурхальнік ядра Адам Нэльсан афіцыйна прызнаны чэмпіёнам Алімпійскіх гульняў 2004 году. Міжнародны алімпійскі камітэт перадаў яму залаты мэдаль, заваяваны ў Афінах украінцам Юрыем Беланогам, якога абвінавацілі ва ўжываньні допінгу.
Беланог стаў адным са спартоўцаў, якія папаліся на допінгу па выніках пераправеркі пробаў, узятых у атлетаў на Алімпіядзе-2004. Пробы былі яшчэ раз правераныя ў жніўні 2012 году, незадоўга да заканчэньня васьмігадовага тэрміну іх захоўваньня.
Нэльсан на Гульнях у Афінах заняў другое месца. Пры гэтым амэрыканскі атлет паказаў аднолькавы з украінцам вынік (21 мэтар 16 сантымэтраў), але саступіў паводле дадатковых паказьнікаў.
Цяпер срэбраны алімпійскі мэдаль Гульняў-2004 у штурханьні ядра пяройдзе да датчаніна Ёахіма Олсэна, а бронзавым прызёрам стане гішпанец Мануэль Марцінэс, які быў у Афінах дзевяць гадоў таму чацьвёртым.
Прадстаўнік Расеі Алег Перапячэнаў таксама дыскваліфікаваны за допінг. У Афінах-2004 ён заняў трэцяе месца ў спаборніцтве штангістаў (вагавая катэгорыя да 77 кг). Цяпер бронзавым алімпійскім прызёрам стаў Рэйхану Арабацыаглу з Турэччыны.
Пра гэта інфармуе «ИТАР-ТАСС».