З 2008 года слонімцы зьбіралі грошы на помнік свайму земляку Льву Сапегу. Днямі зьявілася інфармацыя, што яны нібыта зьніклі. Галоўны бухгальтар Слонімскага райвыканкама Валянціна Мурашка абвергла гэтыя паведамленьні.
Грошы ёсьць, але, паводле Мурашкі, іх сабралі настолькі мала, што не стане заплаціць нават за макет помніка.
Мурашка заявіла Свабодзе, што некаторы час таму ў сувязі з пераназваньнем банку зьмяніўся разьліковы рахунак, але ўсе грошы сабраныя слонімцамі на ім, засталіся.
Яна пацьвердзіла, што на гэты ж рахунак пералічваліся грошы, заробленыя слонімцамі на суботніках, але гэта ніяк не паўплывала на сродкі, сабраныя на помнік, паколькі ў бухгальтэрыі дакладна прапісана, якія сумы і на што пералічваліся.
Суму, сабраную на помнік, бухгальтарка назваць адмовілася, заявіўшы, што такую інфармацыю можа прадаставіць толькі пасьля пісьмоваму запыту.
Помнік Льву Сапегу меўся ўстанавіць у Слоніме вядомы менскі скульптар Іван Міско, які ўжо распрацаваў ягоны макет.