Яе адвакатка Аксана Дарава паведаміла, што ня можа трапіць да сваёй падабароннай. Марыя Алёхіна, якія адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Пермскім краі Расеі, 22 траўня абвясьціла галадоўку – на знак пратэсту супраць рашэньня суду, які забараніў асуджанай асабіста ўдзельнічаць у пасяджэньні па пытаньні аб яе ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. 23 траўня ёй было адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.
Марыя Алёхіна, Надзея Талаконьнікава і Кацярына Самуцэвіч былі асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў хуліганстве па матывах рэлігійнай нянавісьці. У лютым летась яны наладзілі антыпуцінскі пэрформанс ў храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Пазьней для Самуцэвіч суд замяніў рэальнае пакараньне ўмоўным.