Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам абяцаюць біямэтрычныя пашпарты


Старшыня Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандар Боечка паведаміў, што ў Беларусі будуць уведзеныя біямэтрычныя пашпарты.

На прэс-канфэрэнцыі ў Менску ён адзначыў, што біямэтрычныя пашпарты «выкарыстоўвае ўвесь сьвет».

Раней плянавалася асноўную арганізацыйную і падрыхтоўчую працу, што папярэднічае пачатку выдачы біямэтрычных дакумэнтаў, правесьці ў 2011 годзе. А пачаць выдачу такіх пашпартоў у 2012 годзе.

Наяўнасьць такога пашпарта – адна з умоваў Эўразьвязу для тых краін, якія прэтэндуюць на ўступленьне ў Зьвяз або на бязьвізавы рэжым зь ягонымі краінамі,тлумачылі тады чыноўнікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG