Асуджаная за пэрфоманс у Маскоўскім храме Хрыста-Збаўцы ўдзельніца панк-групы Pussy Riot Марыя Алёхіна абвясьціла галадоўку. Яна пратэстуе супраць адмовы судзьдзі дазволіць ёй асабіста прысутнічаць у судзе, дзе вырашаецца пытаньне аб яе ўмоўна-датэрміновым вызваленьні.
Адвакатка Марыі Алёхінай Ірына Хрунова пацьвердзіла факт галадоўкі. Алёхіна таксама забараніла адвакатам абараняць яе інтарэсы на працэсе ў горадзе Бярэзьнікі ў Пермскай вобласьці.
Судовае пасяджэньне працягнецца ў чацьвер. Раней судзьдзя адхіліў тры хадайніцтвы абароны Алёхінай – аб адводзе пракурора, судзьдзі і аб прысутнасьці зьняволенай на працэсе.
У студзені Марыя Алёхіна падавала хадайніцтва аб адтэрміноўцы пакараньня да часу, калі яе сыну споўніцца 14 гадоў, але атрымала адмову. Тады суд, у прыватнасьці, спаслаўся на спагнаньні, якія Алёхіна атрымала ў калёніі. Потым большасьць гэтых спагнаньняў суд прызнаў незаконнымі.
Адміністрацыі калёніі выступае катэгарычна супраць умоўна-датэрміновага вызваленьня для Алёхінай, тлумачачы гэта тым, што тая не раскаялася, таму ёй трэба пакараньне.
Суд далучыў да справы звароты шэрагу вядомых грамадзян Расеі за вызваленьне Алёхінай. Гэты зварот падпісалі 17 чалавек, – сярод іх, напрыклад, вядомы тэлевядоўца Леанід Парфёнаў і актор Міхаіл Яфрэмаў.
Акрамя таго лісты ў падтрымку Алёхінай у суд перадалі брытанскі музыка Пітэр Гейбрыэл і амэрыканская сьпявачка Паці Сьміт.
Раней публічныя заявы ў падтрымку асуджаных удзельніц гурту Pussy Riot рабілі такія заходнія «зоркі», як Пол Макартні, Мадона і Стынг.