Аднойчы я рабіў рэпартаж зь менскага праваслаўнага катэдральнага сабору. Падчас службы кожны чалавек уваходзіць у стан сьцішанасьці, засяроджанасьці, заглыбляецца ў сябе.
Служба скончылася. І раптам на ўвесь сабор прагрымеў голас маладога сьвятара з «чыста-канкрэтнай» «пацанскай» інтанацыяй:
– Ня поняў, а гдзе хор?!
***
Пасьля зьяўленьня інфармацыі пра забарону бел-чырвона-белага сьцяга на Чэмпіянаце сьвету па хакеі настроі ў фэйсбуку былі ад агрэсіўных пратэстных да «хлопцы, нам балюча, але што зробіш – правілы ёсць правілы».
І вось юрыст Yury Chavusau высьвятляе:
– У Алімпійскай хартыі прапісана: «На алімпійскіх аб'ектах забараняецца любая палітычная, рэлігійная ці расавая прапаганда ці дэманстрацыя». Але якая штука – статут Міжнароднай фэдэрацыі хакею піша, што Фэдэрацыя падпарадкоўваецца Алімпійскай хартыі ў частцы свайго ўдзелу ў алімпійскіх гульнях. На Чэмпіянат Сьвету Хартыя не распаўсюджваецца. А падобнага артыкула ў статуце Фэдэрацыі – няма.
***
Адначасова ідзе рэдкае для байнэту па добразычлівасьці абмеркаваньне таго, што бабры, якія ў Беларусі два месяцы актыўнічалі побач з чалавекам, сыходзяць разам з вадой.
Iron Tooth распавядае пра выпадак на рыбалцы, калі ён стаў акурат на сьцяжынцы бабра:
– І не ўцякае, і бліжэй не ідзе. А пасьля плакаць стаў. Жалобна як дзіця. Калі я адышоў троху ў бок, ён шмыгануў у ваду.
Далей пачалося сьвята народнай творчасьці:
– Беларусы пайшлі ад баброў;
– Бабры як беларусы – плачуць ад сваёй нерашучасьці;
– Калі слова бабёр замяніць на беларус (у дакумэнтальным фільме пра баброў), лопнуць можна ад сьмеху;
– Нават бабры зразумелі, што зь Беларусі трэба ўцякаць.
Як па мне, бабры сапраўдны архетып сучаснага беларуса: нерашучасьць на публіцы адначасова з працавітасьцю і ўпартасьцю – дзеля сваёй хаткі.
А ў экстрэмальных умовах могуць і «атакаваць» дзеля абароны.
Бабры дружныя толькі ў сваім кляне, чытай: гуртку, суполцы, групоўцы. Бабровыя кляны, як і беларускія групоўкі, між сабою не перасякаюцца.
***
Паступова з розных бакоў Швэдзкая справа Б-Ч-Б сьцяга атрымлівае разьвіцьцё.
Пра тое, што бел-чырвона-белыя сьцягі — гэта «палітычная сімволіка», размова ўжо не ідзе.
Viktar Malishevsky іранізуе:
– Беларусы настолькі суворыя, што рашуча патрабуюць ад Швэцыі абараніць нацыянальны сьцяг, які самі ў сябе ў краіне абараніць не змаглі.
Былы амбасадар Швэцыі ў Беларусі Stefan Eriksson:
– Што ад мяне залежыць, я раблю. Але на такую магутную структуру, як Мiжнародная асацыяцыя, трэба ўзьдзейнiчаць разам з усiх бакоў.
***
Як па мне, людзі ў сьвеце яднаюцца найперш не па колеры пашпарту, а паводле агульных каштоўнасьцяў.
Калі б бабры ўмелі яднацца на ідэі агульнай запруды, Беларусь бы ператварылася ў астраўную дзяржаву.
Да справы беларускай нацыянальнай сымболікі далучаюцца людзі з розных арганізацыяў і з рознымі пашпартамі ў кішэнях. І бароняць яны ня столькі сам сьцяг, колькі агульныя каштоўнасьці.
Магчыма, гэта ўжо хор.