Паводле спадара Астаповіча, урад падрыхтаваў даручэньне ад 23.03.2013 № 05/206-88 «аб неабходнасьці аналізу існуючага Дзяржаўнага сьпіса гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь і ўнясеньня прапаноў па яго скарачэньні».
"Мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі ў выкананьне вышэйназванага даручэньня ўжо рыхтуюцца прапановы па цэламу шэрагу нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцяў для далейшага разгляду на пасяджэньнях Беларускай рэспубліканскай навукова-мэтадычнай рады па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь з мэтай іх далейшага выключэньня з Дзяржаўнага сьпіса гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь«,— паведамляе Антон Астаповіч.
Ён нагадвае кіраўнікам ураду палажэньні Закона «Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь», якія прадугледжваюць забарону на перамяшчэньне нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасьцей, зьнішчэньне альбо стварэньне пагрозы зьнішчэньня, прычыненьне ім шкоды, а таксама навукова не абгрунтаванае зьмяненьне і пагаршэньне ўмоў.
«Даручэньне Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 23.03.2013 № 05/206-88 не адпавядае асноўным прынцыпам заканадаўства ў сфэры аховы гісторыка-культурнай спадчыны, дыскрэдытуе вызначаную нарматыўна-прававымі дакумэнтамі дзяржаўную палітыку Рэспублікі Беларусь у сфэры аховы гісторыка-культурнай спадчыны.
Ініцыятыва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь накіравана не на ўмацаваньне прадугледжаных заканадаўствам захадаў па ахове помнікаў гісторыі і культуры, а паспрыяе распаўсюду прававога нігілізму сярод юрыдычных і фізычных асобаў — уласьнікаў і ўладальнікаў гісторыка-культурных каштоўнасьцяў, дасьць ім рэальную магчымасьць пазбавіцца адказнасьці, якая накладаецца на іх дзейным заканадаўствам па ўтрыманьню і захаваньню помнікаў, апасродкавана справакуе ігнараваньне мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, ускладзеныя на іх артыкулам 10 Закона „Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь“ абавязкаў па арганізацыі і садзейнічаньня ажыцьцяўленьню мерапрыемстваў па выяўленьню матэрыяльных аб’ектаў і нематэрыяльных праяўленьняў творчасьці чалавека, якія могуць уяўляць гісторыка-культурную каштоўнасьць, іх вылучэньню для наданьня статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці і арганізацыі і садзейнічаньня ажыцьцяўленьню мерапрыемстваў па захаваньню і аднаўленьню гісторыка-культурных каштоўнасьцей», — піша Астаповіч Тозіку.
Беларускае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры заклікала ўрад скасаваць сваё спрэчнае даручэньне і згарнуць працы з боку Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў для яго рэалізацыі.