Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінінфарм папярэдзіў тэлеканал за порна


Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла папярэджаньне тэлеканалу БелМузТВ па факце дэманстрацыі 13 красавіка ў дзённым эфіры парнароліка.

«Папярэджаньне вынесена ў сувязі з парушэньнем тэлеканалам Закону аб СМІ, іншых нарматыўных прававых актаў. Тэлеканалам быў прадэманстраваны сюжэт, які зьмяшчае парнаграфічныя матэрыялы», — заявілі ў Мінінфарме.

Паўторнае папярэджаньне Мінінфарма цягам году можа служыць падставай для закрыцьця тэлеканала.

«Вынясеньне папярэджаньня не выключае магчымасьці звароту ў суд з пазовам аб ануляваньні пасьведчаньня аб рэгістрацыі БелМузТВ», — патлумачылі РІА «Новости» ў Міністэрстве інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG