У пэнітэнцыярных сыстэмах, прычым ня толькі заходніх краін, але і некаторых постсавецкіх рэспублік — такіх, як, напрыклад, Расея, Грузія, Украіна, — усё часьцей вязьням даюць кароткія вакацыі на волі. Адпаведны парадак прадугледжаны і беларускім заканадаўствам (арт. 92 КК РБ). Наколькі бясьпечна ці небясьпечна гэта з пункту гледжаньня інтарэсаў дзяржавы ды грамадзтва?
У суседняй Украіне дазвол на двухтыднёвую пабыўку арыштанта дома ўвялі летась загадам міністра юстыцыі. Падобнае заахвочваньне, так бы мовіць, за ўзорныя паводзіны тычыцца вязьняў-першаходаў, прычым незалежна ад характару ўчыненых імі злачынстваў.
Героямі рэпартажу журналістаў украінскага тэлеканалу «Інтэр» сталі двое зьняволеных, якія адбываюць пакараньне за ненаўмыснае забойства. Адзін зь іх, Мікалай, адседзеў са свайго тэрміну два гады і зьбіраецца на два тыдні да маці. «Ёй трэба дапамагчы, — кажа асуджаны. — Яна старэнькая, жыве адна. Трэба і дроваў накалоць, і дах паправіць».
Як і Мікалай, іншы асуджаны — Уладзімер — таксама ўзрушаны перад дарогай: «Раней нават і ня думалася такое. Адчуваю, што некалькі дзён праляцяць як адзін».
Абсалютнай гарантыі, што Мікалай, Уладзімер, як і іншыя 250 вязьняў, якіх штомесяц адпускаюць на кароткі час з 50 украінскіх турмаў (па 5 з кожнай), вернуцца ў тэрмін, адміністрацыі папраўчых калёніяў не даюць. Аднак, лічаць прадстаўнікі сыстэмы выкананьня пакараньняў, кожны «адпускнік» сам павінен разумець, што ягоныя «вакацыі» — гэта тэст на гатоўнасьць да рэсацыялізацыі, і парушэньне пацягне за сабой дадатковы тэрмін пакараньня.
Ці тоіць у сабе такі акт даверу пэўную небясьпеку для грамадзтва — пытаньне зь неадназначным адказам. Кіеўскі адвакат, спэцыяліст у галіне крымінальнага права Маркіян Галабала занепакоены: «Правам на водпуск заахвочваюць нібыта самых маральна ўстойлівых, але нормы складзеныя без прывязкі да канкрэтнага злачынства канкрэтнага асуджанага. А гэта значыць, што на волі могуць апынуцца і канфліктныя вязьні, што можа абярнуцца пэўнай небясьпекай для вольных грамадзянаў».
Як ставяцца да падобнай практыкі ў Беларусі? Як дзейнічае дэ-факта артыкул 92 Крымінальнага кодэксу, які рэглямэнтуе «выезды асуджаных на пазбаўленьне волі за межы папраўчых устаноў»?
Суразмоўца «Свабоды ў турмах», назавем яго К., прадстаўляе адміністрацыю адной зь беларускіх папраўчых калёній. Ён пагадзіўся пагутарыць з намі на ўмовах ананімнасьці.
«Падобных выпадкаў так званага водпуску за ўсю гісторыю беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы яшчэ не было, — кажа К. — Артыкул 92 лічыцца ў нас непрацуючым артыкулам. Артыкул гэты выдумалі дзеля таго, каб сыстэма выкананьня пакараньняў выглядала гуманнай. Але насамрэч яшчэ на самым пачатку было ясна, што артыкул працаваць ня будзе. Гэта галоўным чынам зьвязана з рызыкай, што асуджаны ня вернецца. Таксама з тым, што сама крымінальна-выканаўчая сыстэма ў Беларусі па сваёй сутнасьці засталася савецкай. Напрыклад, у нас, адрозна ад разьвітых краін, дый тых, якія разьвіваюцца, усё яшчэ існуе такое паняцьце, як лягер.
Да таго ж сыстэма выкананьня пакараньняў у нас вельмі грувасткая, несправядлівая і неадпрацаваная. У яе пастаянна ўносяцца ўсялякія папраўкі, дадаткі і г.д. Так, пытаньнем умоўна-датэрміновага вызваленьня ў нас займаецца адміністрацыя, хоць гэта і несправядліва, бо адміністрацыя перадузята ставіцца да любога асуджанага. У іншых краінах гэтым займаюцца розныя камісіі ды суды».
«Свабода ў турмах»: «Ці сапраўды водпуск на свабоду можа стаць матывацыяй, тэстам на вяртаньне асуджанага да нармальнага жыцьця?»
Супрацоўнік: «А як гэта вызначыць? За час маёй працы я чаго толькі ня бачыў. Прыходзіць чалавек, плача, на калені падае — толькі вызваліце, я перавыхаваўся, а ў мяне мама хворая, тата хворы, дзеці малыя… А потым праз 10 дзён пасьля вызваленьня робіць злачынства. Каб чалавеку прызначыць нейкі выпрабавальны тэрмін на волі, дык дзеля гэтага патрэбны кантроль. Вельмі сур’ёзны. Арганізаваць яго ў нашых умовах немагчыма».
Што думаюць пра кароткатэрміновы адпачынак для асуджаных, так бы мовіць, «вольныя» грамадзяне, ці вартыя даверу тыя, хто адбывае пакараньне за кратамі — апытаньне на гэтую тэму «Свабода ў турмах» правяла на вуліцах Магілёва:
Як вынікае з апытаньня, большасьць яго ўдзельнікаў не сасьпелі да даверу.
На дадатак яшчэ адно меркаваньне, якое наш карэспандэнт запісаў падчас гэтага апытаньня і якое мы вырашылі даць асобна. Нечакана адзін з рэспандэнтаў, які назваўся Пётрам, прызнаўся журналісту, што сам нядаўна вызваліўся з зоны, а дагэтуль адседзеў пяць гадоў у няволі за крадзеж. Пётра лічыць, што ўсе людзі розныя, што на волі, што ў няволі. Сярод асуджаных сустракаў тых, хто выклікаў павагу.
Пётра: «Адзін зь іх — палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Мы былі ў адным атрадзе на „сямнаццатцы“ ў Шклове. Было адразу відаць, што чалавек мазгавіты. Працаваў, аналізаваў. Газэты чытаў. Разумны чалавек. Цяпер ён таксама сядзіць — толькі на іншай зоне».
Карэспандэнт: «Я апытваю людзей, і яны кажуць, што ставіліся б з апаскай да былых асуджаных».
Пётра: «Якая розьніца? Я, напрыклад, сядзеў, але ўзяў адтуль адны плюсы. Мінусы адкінуў. Шмат чаго зразумеў там, як кажуць. Вядома ж, змарнаваў гады свае… Але ж хто ведае, што магло быць тут? Можа, так і трэба было».
Карэспандэнт: «А калі вярнуліся на свабоду, як людзі да вас пачалі ставіцца?»
Пётра: «Спачатку нехта апасаўся. А потым разгледзеліся, прыгледзеліся — нармальна сталі, адышло ў іх. Можа, у нашых людзей у крыві — пабойвацца чагосьці. Калі сам нармальны, то дужа не зьвяртаеш увагу на староньніх. Пагатоў, там пабыўшы, ужо разумееш, хто для чаго нешта значыць».
Карэспандэнт: «Асноўная маса асуджаных ці гатовая жыць па законах свабоды, ці не?»
Пётра: «Гэта дужа малы працэнт. Калі чалавек мала там пабыў, то мог і не дэградаваць, не ўсмактаць усяго нэгатыву. Чалавек жа, ён як губка — усё ўсмоктвае: адносіны, размовы. Калі людзі сядзяць за кратамі больш за пяць гадоў, то ў бальшыні сваёй дэградуюць. Аднак калі чалавек стойкі, дарослы, то ён можа і пратрымацца. Моладзі ж там цяжка. Яны ўсмоктваюць слэнг, розныя звычкі… Яшчэ тыя, хто там шмат пабыў, яны свабоды баяцца. Яны лічаць, што калі выйдуць, іх зноў забяруць за нешта, невядома за што. Як жыць? Гэта як у космас чалавека выкінуць. Яны ж не разумеюць, за што зачапіцца. Але паволі, калі чалавек адаптуецца, то, думаю, можна ўвайсьці ў каляіну жыцьцёвую…»
Такую працэдуру, як водпуск з турмы дадому, былы сядзелец не камэнтуе. І ён, і некаторыя іншыя апытаныя намі былыя ЗК проста ня памятаюць, каб асуджаных адпускалі на кароткі час на волю хоць зь якой прычыны. Нават у сувязі са сьмерцю сваякоў. Выключэньне хіба што — выпадак у 2008 годзе з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным, пра які пісалі СМІ. Тады адміністрацыя Віцебскай папраўчай калёніі пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці дала палітвязьню трохдзённы водпуск на пахаваньне жонкі Ірыны.
Аляксандар Малчанаў, Зьміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі на момант сьмерці блізкіх утрымліваліся ў СІЗА, у дачыненьні да іх прысуд яшчэ не пачаў дзейнічаць. Гэта значыць, што артыкул 92 не распаўсюджваўся на іх нават фармальна. Згодна зь беларускім заканадаўствам, не асуджаныя афіцыйна асобы маюць яшчэ менш правоў, чым тыя, у дачыненьні да якіх прысуд пачаў дзейнічаць.
Летась адміністрацыя жодзінскага СІЗА не адпусьціла на пахаваньне маці Аляксандра Малчанава. У 2012-м ён быў асуджаны на 2 гады за кражу мэталалому, год раней — за Плошчу…
Кіраўніку «Маладога фронту» палітвязьню Зьмітру Дашкевічу дазволілі пастаяць ля цела памерлай маці ў моргу хвілін 30. З «Валадаркі» ў Слуцкі морг яго прывезьлі пад канвоем, паехаць разам з блізкімі на могілкі не дазволілі.
Кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму на разьвітаньне з памерлым бацькам далі 10 хвілін. Ці дадуць нават так коратка разьвітацца з блізкім чалавекам, заставалася няясным да самага дня пахаваньня.
Жонка праваабаронцы Натальля Пінчук расказвае, што за тыдзень да сьмерці Віктар Усьцінавіч Бяляцкі, хворы на рак у апошняй стадыі, сам накіраваў у суд Першамайскага раёну Менску просьбу аб сустрэчы з сынам. Але ў гэтай просьбе было адмоўлена. Суд дазволу не даў.
Натальля кажа, што можа толькі здагадвацца, якой пакутлівай была для Алеся і для ягонага бацькі Віктара Ўсьцінавіча сама думка пра тое, што яны пры жыцьці больш ніколі не сустрэнуцца.
Ці дазволяць разьвітацца з бацькам — ужо нябожчыкам, — працягвае жонка праваабаронцы, — у блізкіх Алеся Бяляцкага таксама да самага апошняга дня не было аніякай пэўнасьці.
Пінчук: «Раніцай у дзень пахаваньня, гэта было а 8-й, калі яшчэ на вуліцы было цёмна, мы пад’ехалі да будынку моргу, каб забраць цела. Там ужо стаяла міліцэйская машына. Таксама я зьвярнула ўвагу на тое, што дворык ля моргу ачэплены. Я зразумела, што Алесь — тут. Ля ўваходу ў будынак мяне, а таксама сястру ды брата Алеся спыталі, кім мы даводзімся нябожчыку. Нас прапусьцілі, усіх астатніх — не. У моргу я вельмі расстроілася. Труны не было, а цела Віктара Ўсьцінавіча не было падрыхтавана для разьвітаньня. Ён ляжаў голы пад прасьцінай. Я ня вытрымала і сказала міліцыянтам: як можна так бесчалавечна ставіцца да гора людзей — мужу не далі разьвітацца з бацькам пры жыцьці, дык няўжо нельга зрабіць так, каб разьвітаньне з памерлым выглядала па-людзку… Я нават ня скончыла фразу, баялася, што разравуся, а таму адвярнулася ды пайшла. Аднак празь некаторы час мяне паклікалі і паведамілі, што ўсё будзе як трэба, труну можна завозіць.
Алесь быў без кайданкоў, мы мелі магчымасьць пагаварыць, пастаяць побач. Узгадваючы той вельмі цяжкі для нас дзень, я думаю: якую муж мог ствараць пагрозу для грамадзянаў? Чаму столькі перашкодаў увесь час рабілася на шляху гэтага разьвітаньня? Вядома, яго хацелі прынізіць, зрабіць яму балюча».
Натальля Пінчук мяркуе, што сыстэма выпраўленьня і пакараньня павінна будавацца, сярод іншага, і на даверы. Той факт, што ў шэрагу краінаў вязьням дазваляюць разьвітвацца з блізкімі, сьведчыць, што гэта сябе апраўдвае.
У 10 фэдэральных нямецкіх землях з шаснаццаці пастанавілі, што асабліва цяжкім злачынцам — забойцам, бандытам, гвалтаўнікам, рэцыдывістам, тэрарыстам і г.д. — трохтыднёвы адпачынак будуць даваць пасьля ўжо не дзесяці, а пяці гадоў адседкі. Але адзінай пазыцыі нямецкі палітычны кляс у гэтым пытаньні ня мае.
Прадстаўнікі фракцыі ХДС у Бундэстагу бачаць у такой лібэралізацыі зьдзек з ахвяраў і лічаць гэткую тэндэнцыю небясьпечнай.
«Я заклапочаны тым, што сэнатар — сацыял-дэмакрат у Брэмэне падтрымаў прапанову адносна палёгкі ва ўтрыманьні асабліва цяжкіх злачынцаў, — кажа старшыня фракцыі ХДС Томас Ровэкамп, — і цяпер тыя, хто асуджаны за забойствы, тэрарызм і г.д., маюць дазвол на водпуск раней. А гэта ж зьдзек зь людзей, якія сталі іх ахвярамі. Законапаслухмяныя грамадзяне пачнуць адчуваць пэўную небясьпеку. Супраць чаго і выступаюць сябры ХДС».
Тым часам у Ізраілі права на штогадовы кароткі адпачынак дзейнічае ў дачыненьні да ўсіх вязьняў без выключэньня. Тэль-авіўскі адвакат Рыгор Курзінэр бачыць у гэтым дасягненьне ізраільскай пэнітэнцыярнай сыстэмы.
На яго думку, ізраільцянам варта ганарыцца тым, што ў іхняй краіне могуць асудзіць, прычым за згвалтаваньне, нават прэзыдэнта, які, дарэчы, ужо скарыстаў сваё права на водпуск, каб пабываць на вясельлі сына.
Паводле словаў адваката, «кароткатэрміновы адпачынак зьняволенага, яго выхад на некалькі дзён з турмы — добры паказчык нават для тых структураў і службаў, якія праводзяць працу са злачынцамі за кратамі. Бо гэта сьведчыць пра тое, ці становіцца асуджаная асоба на шлях выпраўленьня, што і ёсьць мэтай пакараньня, ці не становіцца. Таксама ў заканадаўстве прапісаныя выпадкі, калі зьняволеных на кароткі час выпускаюць з турмы ў сувязі зь сямейнымі абставінамі — напрыклад, пахаваньнем, вясельлем блізкіх сваякоў, рознымі габрэйскімі традыцыямі».
Рыгор Курзінэр зьвяртае ўвагу на такое правіла ў ізраільскай пэнітэнцыярнай сыстэме:
«Калі асуджаны адмаўляецца выйсьці ў такі адпачынак, гэта вельмі дрэнны знак, гэта падстава для таго, каб адмовіць яму ва ўмоўна-датэрміновым вызваленьні. У Ізраілі асуджаны-першаход, які добра паводзіць сябе, мае права на скарачэньне турэмнага тэрміну на траціну».
Наколькі вялікая небясьпека рэцыдыву ў выніку такога даверу? Рыгор Курзінэр прызнаецца, што сапраўднай статыстыкі пра гэта ў Ізраілі ня ведае ніхто. Аднак у ягонай уласнай практыцы людзі звычайна спакойна праводзілі дома водпуск і вярталіся назад. Хоць псыхалягічна такі шлях вельмі цяжкі.
«Зразумела, ёсьць і выключэньні, — працягвае ён. — Тыя, хто жыве ў Ізраілі больш за 20 гадоў, памятаюць гісторыю двух маладых людзей, якія забілі таксіста. Яны былі пакараныя. У першы ж свой водпуск яны зрабілі рабунак, падчас другога водпуску адзін увогуле ўцёк і цяпер у Аргентыне, другі ж, які нікуды не ўцякаў, нядаўна атрымаў водпуск і зноў учыніў злачынства.
Рыгор Курзінэр характарызуе гэтую гісторыю як службовую халатнасьць турэмных уладаў і лічыць, што высновы будуць зробленыя. Ён адзначае, што прыведзены ім прыклад — усё ж выключны выпадак.
Вакацыі для маральна ўстойлівых ЗК

«Пэнітэнцыярная сыстэма ў нас вельмі грувасткая і несправядлівая»
Як ставяцца да падобнай практыкі ў Беларусі? Як дзейнічае дэ-факта артыкул 92 Крымінальнага кодэксу, які рэглямэнтуе «выезды асуджаных на пазбаўленьне волі за межы папраўчых устаноў»?
Суразмоўца «Свабоды ў турмах», назавем яго К., прадстаўляе адміністрацыю адной зь беларускіх папраўчых калёній. Ён пагадзіўся пагутарыць з намі на ўмовах ананімнасьці.
Артыкул 92 лічыцца ў нас непрацуючым артыкулам. Яго выдумалі, каб сыстэма выкананьня пакараньняў выглядала гуманнай
«Падобных выпадкаў так званага водпуску за ўсю гісторыю беларускай пэнітэнцыярнай сыстэмы яшчэ не было, — кажа К. — Артыкул 92 лічыцца ў нас непрацуючым артыкулам. Артыкул гэты выдумалі дзеля таго, каб сыстэма выкананьня пакараньняў выглядала гуманнай. Але насамрэч яшчэ на самым пачатку было ясна, што артыкул працаваць ня будзе. Гэта галоўным чынам зьвязана з рызыкай, што асуджаны ня вернецца. Таксама з тым, што сама крымінальна-выканаўчая сыстэма ў Беларусі па сваёй сутнасьці засталася савецкай. Напрыклад, у нас, адрозна ад разьвітых краін, дый тых, якія разьвіваюцца, усё яшчэ існуе такое паняцьце, як лягер.
Да таго ж сыстэма выкананьня пакараньняў у нас вельмі грувасткая, несправядлівая і неадпрацаваная. У яе пастаянна ўносяцца ўсялякія папраўкі, дадаткі і г.д. Так, пытаньнем умоўна-датэрміновага вызваленьня ў нас займаецца адміністрацыя, хоць гэта і несправядліва, бо адміністрацыя перадузята ставіцца да любога асуджанага. У іншых краінах гэтым займаюцца розныя камісіі ды суды».
«Свабода ў турмах»: «Ці сапраўды водпуск на свабоду можа стаць матывацыяй, тэстам на вяртаньне асуджанага да нармальнага жыцьця?»
Супрацоўнік: «А як гэта вызначыць? За час маёй працы я чаго толькі ня бачыў. Прыходзіць чалавек, плача, на калені падае — толькі вызваліце, я перавыхаваўся, а ў мяне мама хворая, тата хворы, дзеці малыя… А потым праз 10 дзён пасьля вызваленьня робіць злачынства. Каб чалавеку прызначыць нейкі выпрабавальны тэрмін на волі, дык дзеля гэтага патрэбны кантроль. Вельмі сур’ёзны. Арганізаваць яго ў нашых умовах немагчыма».
«Хто за кратамі больш за пяць гадоў, збольшага дэградуе»
Што думаюць пра кароткатэрміновы адпачынак для асуджаных, так бы мовіць, «вольныя» грамадзяне, ці вартыя даверу тыя, хто адбывае пакараньне за кратамі — апытаньне на гэтую тэму «Свабода ў турмах» правяла на вуліцах Магілёва:
Як вынікае з апытаньня, большасьць яго ўдзельнікаў не сасьпелі да даверу.
На дадатак яшчэ адно меркаваньне, якое наш карэспандэнт запісаў падчас гэтага апытаньня і якое мы вырашылі даць асобна. Нечакана адзін з рэспандэнтаў, які назваўся Пётрам, прызнаўся журналісту, што сам нядаўна вызваліўся з зоны, а дагэтуль адседзеў пяць гадоў у няволі за крадзеж. Пётра лічыць, што ўсе людзі розныя, што на волі, што ў няволі. Сярод асуджаных сустракаў тых, хто выклікаў павагу.
Пётра: «Адзін зь іх — палітвязень Зьміцер Дашкевіч. Мы былі ў адным атрадзе на „сямнаццатцы“ ў Шклове. Было адразу відаць, што чалавек мазгавіты. Працаваў, аналізаваў. Газэты чытаў. Разумны чалавек. Цяпер ён таксама сядзіць — толькі на іншай зоне».
Карэспандэнт: «Я апытваю людзей, і яны кажуць, што ставіліся б з апаскай да былых асуджаных».
Пётра: «Якая розьніца? Я, напрыклад, сядзеў, але ўзяў адтуль адны плюсы. Мінусы адкінуў. Шмат чаго зразумеў там, як кажуць. Вядома ж, змарнаваў гады свае… Але ж хто ведае, што магло быць тут? Можа, так і трэба было».
Карэспандэнт: «А калі вярнуліся на свабоду, як людзі да вас пачалі ставіцца?»
Пётра: «Спачатку нехта апасаўся. А потым разгледзеліся, прыгледзеліся — нармальна сталі, адышло ў іх. Можа, у нашых людзей у крыві — пабойвацца чагосьці. Калі сам нармальны, то дужа не зьвяртаеш увагу на староньніх. Пагатоў, там пабыўшы, ужо разумееш, хто для чаго нешта значыць».
Карэспандэнт: «Асноўная маса асуджаных ці гатовая жыць па законах свабоды, ці не?»
Тыя, хто там шмат пабыў, яны свабоды баяцца
Пётра: «Гэта дужа малы працэнт. Калі чалавек мала там пабыў, то мог і не дэградаваць, не ўсмактаць усяго нэгатыву. Чалавек жа, ён як губка — усё ўсмоктвае: адносіны, размовы. Калі людзі сядзяць за кратамі больш за пяць гадоў, то ў бальшыні сваёй дэградуюць. Аднак калі чалавек стойкі, дарослы, то ён можа і пратрымацца. Моладзі ж там цяжка. Яны ўсмоктваюць слэнг, розныя звычкі… Яшчэ тыя, хто там шмат пабыў, яны свабоды баяцца. Яны лічаць, што калі выйдуць, іх зноў забяруць за нешта, невядома за што. Як жыць? Гэта як у космас чалавека выкінуць. Яны ж не разумеюць, за што зачапіцца. Але паволі, калі чалавек адаптуецца, то, думаю, можна ўвайсьці ў каляіну жыцьцёвую…»
Такую працэдуру, як водпуск з турмы дадому, былы сядзелец не камэнтуе. І ён, і некаторыя іншыя апытаныя намі былыя ЗК проста ня памятаюць, каб асуджаных адпускалі на кароткі час на волю хоць зь якой прычыны. Нават у сувязі са сьмерцю сваякоў. Выключэньне хіба што — выпадак у 2008 годзе з экс-кандыдатам на прэзыдэнта Аляксандрам Казуліным, пра які пісалі СМІ. Тады адміністрацыя Віцебскай папраўчай калёніі пад ціскам міжнароднай грамадзкасьці дала палітвязьню трохдзённы водпуск на пахаваньне жонкі Ірыны.
«Не дазволіць пахаваць блізкіх»
Аляксандар Малчанаў, Зьміцер Дашкевіч, Алесь Бяляцкі на момант сьмерці блізкіх утрымліваліся ў СІЗА, у дачыненьні да іх прысуд яшчэ не пачаў дзейнічаць. Гэта значыць, што артыкул 92 не распаўсюджваўся на іх нават фармальна. Згодна зь беларускім заканадаўствам, не асуджаныя афіцыйна асобы маюць яшчэ менш правоў, чым тыя, у дачыненьні да якіх прысуд пачаў дзейнічаць.
Летась адміністрацыя жодзінскага СІЗА не адпусьціла на пахаваньне маці Аляксандра Малчанава. У 2012-м ён быў асуджаны на 2 гады за кражу мэталалому, год раней — за Плошчу…
Кіраўніку «Маладога фронту» палітвязьню Зьмітру Дашкевічу дазволілі пастаяць ля цела памерлай маці ў моргу хвілін 30. З «Валадаркі» ў Слуцкі морг яго прывезьлі пад канвоем, паехаць разам з блізкімі на могілкі не дазволілі.
Кіраўніку праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесю Бяляцкаму на разьвітаньне з памерлым бацькам далі 10 хвілін. Ці дадуць нават так коратка разьвітацца з блізкім чалавекам, заставалася няясным да самага дня пахаваньня.
Жонка праваабаронцы Натальля Пінчук расказвае, што за тыдзень да сьмерці Віктар Усьцінавіч Бяляцкі, хворы на рак у апошняй стадыі, сам накіраваў у суд Першамайскага раёну Менску просьбу аб сустрэчы з сынам. Але ў гэтай просьбе было адмоўлена. Суд дазволу не даў.
Натальля кажа, што можа толькі здагадвацца, якой пакутлівай была для Алеся і для ягонага бацькі Віктара Ўсьцінавіча сама думка пра тое, што яны пры жыцьці больш ніколі не сустрэнуцца.
Ці дазволяць разьвітацца з бацькам — ужо нябожчыкам, — працягвае жонка праваабаронцы, — у блізкіх Алеся Бяляцкага таксама да самага апошняга дня не было аніякай пэўнасьці.
Пінчук: «Раніцай у дзень пахаваньня, гэта было а 8-й, калі яшчэ на вуліцы было цёмна, мы пад’ехалі да будынку моргу, каб забраць цела. Там ужо стаяла міліцэйская машына. Таксама я зьвярнула ўвагу на тое, што дворык ля моргу ачэплены. Я зразумела, што Алесь — тут. Ля ўваходу ў будынак мяне, а таксама сястру ды брата Алеся спыталі, кім мы даводзімся нябожчыку. Нас прапусьцілі, усіх астатніх — не. У моргу я вельмі расстроілася. Труны не было, а цела Віктара Ўсьцінавіча не было падрыхтавана для разьвітаньня. Ён ляжаў голы пад прасьцінай. Я ня вытрымала і сказала міліцыянтам: як можна так бесчалавечна ставіцца да гора людзей — мужу не далі разьвітацца з бацькам пры жыцьці, дык няўжо нельга зрабіць так, каб разьвітаньне з памерлым выглядала па-людзку… Я нават ня скончыла фразу, баялася, што разравуся, а таму адвярнулася ды пайшла. Аднак празь некаторы час мяне паклікалі і паведамілі, што ўсё будзе як трэба, труну можна завозіць.
Алесь быў без кайданкоў, мы мелі магчымасьць пагаварыць, пастаяць побач. Узгадваючы той вельмі цяжкі для нас дзень, я думаю: якую муж мог ствараць пагрозу для грамадзянаў? Чаму столькі перашкодаў увесь час рабілася на шляху гэтага разьвітаньня? Вядома, яго хацелі прынізіць, зрабіць яму балюча».
Натальля Пінчук мяркуе, што сыстэма выпраўленьня і пакараньня павінна будавацца, сярод іншага, і на даверы. Той факт, што ў шэрагу краінаў вязьням дазваляюць разьвітвацца з блізкімі, сьведчыць, што гэта сябе апраўдвае.
Адпускаць — не адпускаць
У 10 фэдэральных нямецкіх землях з шаснаццаці пастанавілі, што асабліва цяжкім злачынцам — забойцам, бандытам, гвалтаўнікам, рэцыдывістам, тэрарыстам і г.д. — трохтыднёвы адпачынак будуць даваць пасьля ўжо не дзесяці, а пяці гадоў адседкі. Але адзінай пазыцыі нямецкі палітычны кляс у гэтым пытаньні ня мае.
Прадстаўнікі фракцыі ХДС у Бундэстагу бачаць у такой лібэралізацыі зьдзек з ахвяраў і лічаць гэткую тэндэнцыю небясьпечнай.
«Я заклапочаны тым, што сэнатар — сацыял-дэмакрат у Брэмэне падтрымаў прапанову адносна палёгкі ва ўтрыманьні асабліва цяжкіх злачынцаў, — кажа старшыня фракцыі ХДС Томас Ровэкамп, — і цяпер тыя, хто асуджаны за забойствы, тэрарызм і г.д., маюць дазвол на водпуск раней. А гэта ж зьдзек зь людзей, якія сталі іх ахвярамі. Законапаслухмяныя грамадзяне пачнуць адчуваць пэўную небясьпеку. Супраць чаго і выступаюць сябры ХДС».
Тым часам у Ізраілі права на штогадовы кароткі адпачынак дзейнічае ў дачыненьні да ўсіх вязьняў без выключэньня. Тэль-авіўскі адвакат Рыгор Курзінэр бачыць у гэтым дасягненьне ізраільскай пэнітэнцыярнай сыстэмы.
На яго думку, ізраільцянам варта ганарыцца тым, што ў іхняй краіне могуць асудзіць, прычым за згвалтаваньне, нават прэзыдэнта, які, дарэчы, ужо скарыстаў сваё права на водпуск, каб пабываць на вясельлі сына.
Паводле словаў адваката, «кароткатэрміновы адпачынак зьняволенага, яго выхад на некалькі дзён з турмы — добры паказчык нават для тых структураў і службаў, якія праводзяць працу са злачынцамі за кратамі. Бо гэта сьведчыць пра тое, ці становіцца асуджаная асоба на шлях выпраўленьня, што і ёсьць мэтай пакараньня, ці не становіцца. Таксама ў заканадаўстве прапісаныя выпадкі, калі зьняволеных на кароткі час выпускаюць з турмы ў сувязі зь сямейнымі абставінамі — напрыклад, пахаваньнем, вясельлем блізкіх сваякоў, рознымі габрэйскімі традыцыямі».
Рыгор Курзінэр зьвяртае ўвагу на такое правіла ў ізраільскай пэнітэнцыярнай сыстэме:
Калі асуджаны адмаўляецца выйсьці ў адпачынак, гэта падстава, каб адмовіць яму ва УДВ