Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першая перамога зьбітых дзяржынскай міліцыяй


Сяргей Хачатуран, фота platforma.org
Сяргей Хачатуран, фота platforma.org

Дзяржынскі суд не знайшоў віны ў грамадзян, якіх затрымалі і зьбілі мясцовыя міліцыянты.

У нашумелай справе пра катаваньні ў Дзяржынскім РАУС Менскай вобласьці прынятае першае судовае рашэньне.

Дзяржынскі раённы суд не знайшоў віны затрыманых Віталя Ганчара і Сяргея Хачатурана паводле адміністратыўнай справы за дробнае хуліганства.

Сьведкамі па справе былі якраз міліцыянты, якія і зьбівалі хлопцаў 18 сакавіка — Віталь Клімашэўскі і Дзьмітрый Касьцевіч. Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Плятформа», у іх паказаньнях было шмат супярэчнасьцяў. У прыватнасьці, яны самі заявілі суду, што складалі пратаколы без прысутнасьці затрыманых, чые подпісы былі падробленыя.

У выніку судзьдзя спыніў вытворчасьць па гэтай справе.

Сёньня Віталь Ганчар і Сяргей Хачатуран зьбіраюцца абскарджваць адміністрацыйную вытворчасьць за расьпіцьцё алькагольных напояў у грамадзкім месцы.

Апрача таго, працягваецца праверка паводле крымінальнай справы, заведзенай на хлопцаў нібыта за супраціў міліцыянтам, якія іх зьбівалі.

«Плятформа» выказвае спадзеў, што і гэтая справа завершыцца нічым. У дзяржынскай раённай міліцыі камэнтаваць яе па-ранейшаму адмаўляюцца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG