4 лютага Міністэрства юстыцыі адмовіла Маладым хрысьціянскім дэмакратам у рэгістрацыі. Падставы — тое, што ў дакумэнтах не было дамовы на арэнду памяшканьня, зьвесткі пра месца працы заснавальнікаў несапраўдныя, а ў статуце — артаграфічныя памылкі.
Як паведаміла старшыня Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў Марына Хоміч, на судзе Мін’юст выставіў новыя аргумэнты за адмову ў рэгістрацыі, а менавіта — выказаў сумнеў у сапраўднасьці факту правядзеньня самога ўстаноўчага сходу арганізацыі. На гэта пазоўнікі прапанавалі суду відэазапіс сходу, які адбыўся 3 лістапада 2012 году. У выніку Вярхоўны суд пастанавіў абвясьціць рашэньне 10 красавіка а 15.00.
Марына Хоміч гэтак пракамэнтавала пазыцыю Мін’юсту адносна Маладых хрысьціянскіх дэмакратаў:
«Падстава адна: гэта робіць сыстэма, якая пануе ў краіне дзесяцігодзьдзі. Яна не дае ніякай магчымасьці зьяўляцца і дзейнічаць альтэрнатыўным дэмакратычным арганізацыям, і ўсе ў гэтай сыстэме заадно. Таму гэта дае падставу меркаваць, што пазыцыя Мін’юсту — цалкам палітычная».
З заявай аб рэгістрацыі ў Мін’юст Маладыя хрысьціянскія дэмакраты зьвярнуліся ўпершыню. Партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Мін’юст адмаўляў у рэгістрацыі чатыры разы.