Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі — 776 праведнікаў сьвету


Аляксандар Халадзінскі, сын праведніцы Феадосіі Халадзінскай
Аляксандар Халадзінскі, сын праведніцы Феадосіі Халадзінскай

Яшчэ пяць беларускіх сем’яў прызнаныя праведнікамі сьвету за выратаваньне габрэяў падчас мінулай вайны.

Ізраільскі мэмарыяльны інстытут катастрофы і гераізму эўрапейскага габрэйства «Яд Вашэм» штогод прысуджае тытул «Праведнік сьвету» людзям розных нацыянальнасьцяў.

8 красавіка ў Менску, у Музэі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, уганаравалі граматамі і мэдалямі «Праведнікі народаў сьвету» беларусаў, якія рызыкавалі жыцьцём, ратуючы габрэяў ад нацысцкага генацыду.

У залі — праведнікі сьвету, пасол Ізраілю Ёсіф Шагал, часовы павераны ЗША Ітан Голдрыч, пасол Польшчы Лешак Шарэпка, апостальскі нунцый Клаўдыё Гуджэроці, прадстаўнікі габрэйскіх грамад, рабіны, інтэлігенцыя. Не было толькі прадстаўнікоў беларускіх уладаў.

Цырымонія пачалася з запальваньня сьвечак памяці, малітвы й хвіліны маўчаньня. Першую сьвечку запаліў пасол Ізраілю Ёсіф Шагал:

«Боль не праходзіць. 70 гадоў таму пачалося паўстаньне ў Варшаўскім гета. І гэта міт, што габрэі не супраціўляліся — больш за месяц спатрэбілася, каб пагасіць гэтае паўстаньне. 800 тысяч габрэяў загінула ў Беларусі. І для мяне гонар быць паслом у краіне, 776 грамадзянаў якой прызнаныя праведнікамі сьвету. Гэтыя людзі рызыкавалі сваім жыцьцём, ратуючы іншых».
пасол Ізраілю Ёсіф Шагал
пасол Ізраілю Ёсіф Шагал

На цырымоніі выступілі й запалілі сьвечкі памяці пасол Польшчы Лешак Шарэпка, старшыня Саюзу габрэйскіх абшчын Леанід Левін, вязьні гета, дырэктар Музэю Вялікай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак.
Старшыня Саюзу габрэйскіх абшчын Леанід Левін
Старшыня Саюзу габрэйскіх абшчын Леанід Левін

«Хто выратуе адно жыцьцё, той выратуе сьвет», — напісана на мэдалі.

Ганаровыя дыплёмы й мэдалі ўручыў Надзвычайны і паўнамоцны пасол Ізраілю Ёсіф Шагал. Праведнікамі сьвету прызнаныя Іван і Ганна Кісялёвы, Феадосія Халадзінская, Марыя Кірылава, сем’і Мазуркевічаў і Пашкоўскіх. Сёлета дыплёмы й мэдалі ўручылі нашчадкам праведнікаў, бо час няўмольны — усім ганаровае званьне праведніка надалі пасьмяротна.
Віктар Мінх, сын праведнікаў Івана і Ганны Кісялёвых
Віктар Мінх, сын праведнікаў Івана і Ганны Кісялёвых
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG