Агучаная прэзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным ініцыятыва адрадзіць праект будаўніцтва другой ніткі газаправоду «Ямал-Эўропа» можа зацікавіць Польшчу, але ўладам краіны неабходная дадатковая інфармацыя.
Пра гэта заявіў польскаму радыё віцэ-прэм’ер, міністар эканомікі Януш Пехачыньскі.
«Калі б мы вярнуліся да транзытнага будаўніцтва газаправоду на лініі ўсход — захад, то Польшча павінна выказаць вялікую зацікаўленасьць, таму што мы змаглі б зарабляць на транзыце», — сказаў Пехачыньскі.
Ён лічыць неабходным удакладніць пляны расейскага боку. Альбо гаворка ідзе аб працягу дамовы пачатку 90-х гадоў, але ўжо ўзьнікла «Паўночная плынь». Альбо гаворка ідзе пра перамычку, то бок пра злучэньне праз Польшчу з газаправодамі ў Славаччыне.
«З паступленьнем дадатковай інфармацыі ствараецца ўражаньне, што гаворка ідзе пра другі варыянт», — сказаў ён, дадаўшы, што «на восі ўсход — захад польская і эўрапейская эканомікі не дэманструюць вялікага росту попыту».
Паводле віцэ-прэм’ера, «Польшча зь вялікай асьцярожнасьцю назірае за абменам ударамі паміж Расеяй і Ўкраінай», але не хацела б увязвацца ў буйныя спрэчкі. «Да гэтага трэба ўважліва прыглядацца і ахоўваць свае рэальныя, рацыянальныя інтарэсы», — сказаў ён.
Аднаўленьне праекту будаўніцтва газаправоду «Ямал-Эўропа-2» уяўляецца сумнеўным у зьвязку з новымі праектамі ў галіне транспартаваньня газу.
Пра гэта заявіў журналістам міністар дзяржаўнай казны Польшчы Мікалай Будзаноўскі, які курыруе ТЭК, перадае РІА «Новости».
«Ніхто, акрамя польскай прадпрыемства і польскага ўраду, ня можа прымаць рашэньні аб транзыце праз польскую тэрыторыю. Таму мы далікатна адзначаем, што ні па якіх падказках ад каго-колечы, а тым больш ад „Газпрома“, на гэты конт мы ня будзем будаваць новую сетку транспартаваньня газу ў Польшчу або ЭЗ», — адзначыў міністар.
Ён назваў сумнеўным сэнс будаўніцтва дадатковай інфраструктуры, якая «будзе павялічваць залежнасьць ад імпарту газу ад аднаго пастаўшчыка. «Мы выбіраем крыху іншую мадэль — мадэль дывэрсыфікацыі і пошуку новых пастаўшчыкоў, каб цана была максымальна нізкай».