Удзельнікі прэзэнтацыі разам напісалі ліст з пажаданьнямі да Вялікдня палітвязьню, які ўтрымліваецца ў бабруйскай папраўчай калёніі № 2.
Прэзэнтацыя выданьняў праходзіла ў адным з прыватных дамоў Бабруйска на вуліцы Кастрычніцкай, якая знаходзіцца непадалёк ад вуліцы Сікорскага, 1, дзе ў калёніі і ўтрымліваецца зьняволены праваабаронца. На прэзэнтацыю прыйшлі два дзясяткі чалавек — журналісты, праваабаронцы, ды неабыякавыя да лёсу Бяляцкага людзі.
«Перад ад’ездам я зьвязваўся з жонкай Алеся Натальляй. Яна сказала, што вельмі рада таму, што я буду ў Бабруйску. І магчыма Алесь адчуе, што зьбяруцца людзі й будуць гаварыць пра яго, бо гэта зусім побач. Заўтра будзе Вялікдзень і Алесь, як адзін з заснавальнікаў Беларускай каталіцкай грамады, рыхтуецца сустрэць гэтае сьвята. І гэта дужа добрая нагода напісаць яму віншавальны ліст. Вось кожны няхай і некалькі слоў, пажаданьняў Алесю і напіша», гэткімі словамі пачаў сустрэчу Валер Каліноўскі.
«Справу Бяляцкага», як зазначыў журналіст, зьняволены праваабаронца прачытаў і нават знайшоў памылкі. Сам Валер Каліноўскі прызнаўся, што зьбіраючы матэрыял для кнігі меў унікальную магчымасьць браць інтэрвію ў Алеся за кратамі празь ліставаньне:
«Я задаваў яму пытаньні, якія праходзілі праз турэмную цэнзуру. Гэтыя лісты, на маё дзіва, ніводны не згубіўся. Цэнзура нічога з іх ня выкрасьліла».
Лісты Бяляцкага ўдзельнікі прэзэнтацыі мелі магчымасьць пачытаць. Яны адразу ж разышліся па руках. Некаторыя з удзельнікаў тут жа рэагавалі на чытанае. Журналістка Алеся Скопінцава зазначае.
«Я заўжды, калі з Алесем лістуюся, то жадаю яму хутчэй вярнуцца на волю. Часам нейкі пэсымізм навальваецца, але калі бачыш прыклады такіх мужных людзей, то гэта ўражвае і натхняе і хочацца тады рабіць...».
Эдуард Акунін сябруе зь Бяляцкім больш за трыццаць гадоў. Паводле яго, у кнігу «Асьвечаныя Беларушчынай» увайшлі эсэ пра вядомых людзей. Яна стала трэцяй на творчым рахунку зьняволенага праваабаронцы. Першая «Літаратура і нацыя» выйшла ў 1991 годзе. У 2006 годзе выйшла кніга падарожных нататак «Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера». Што да «Асьвечаных Беларушчынай», то Эдуар Акулін зазначыў, што яе Алесь Бяляцкі рыхтаваў да свайго пяцідзесяцігодзьдзя:
«Гэта самая грунтоўная кніга, якая выйшла ў Алеся. У гэтай кнізе ёсьць крытычныя дасьледваньні творчасьці Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Францішка Аляхновіча. У гэтай кнізе ёсьць агляды гэтак мовіць нашай новай турэмнай літаратуры. Я маю на ўвазе кнігі Уладзімера Някляева і Аляксандра Фядуты».
На прэзэнтацыі былі прадстаўленыя фота зь сямейнага архіва Аляся Бяляцкага, якія ўвайшлі ў прэзэнтаваныя кнігі. Яшчэ адно меркаваньне ўдзельніка сустрэчы.
«Алесь Бяляцкі ня толькі ратаваў людзей, калі яны траплялі ў міліцыю, але і ў духоўным пляне таксама аказаў дапамогу людзям...».
Пээзэнтацыя працягвалася больш за гадзіну. Акрамя аповядаў пра кнігі Эдуар Акулін для бабруйцаў сьпяваў. Свае песьні прысьвяціў свайму зьняволенаму сябру. Скончыў прэзэнтацыю Валер Каліноўскі словамі, што Бяляцкага асудзілі за тое, што ён дапамагаў людзям. Сваёй кніжкай журналіст імкнуўся паказаць маштаб асобы Бяляцкага, як аднаго зь лідэраў адраджэнскага і праваабарончага руху: «Чалавека, які ўвасабляе ў сябе беларушчыну і прагу Беларусі да дэмакратыі...»