Так было днямі, калі мясцовае таварыства Чырвонага крыжа й абласны клінічны сухотны шпіталь у межах Міжнароднага дня барацьбы з сухотамі выставілі на плошчы Паўстаньня перасоўны пульмаскан.
Чэргі сабраліся з тае прычыны, што ў многіх гарадзкіх паліклініках пульманалягічная дыягнастычная апаратура проста не працуе.
Спадар Аляксандар, які стаіць у сярэдзіне доўгай чаргі, кажа, што прайсьці флюараграфію ў 10-й паліклініцы, да якой ён прыпісаны, немагчыма:
«Рэнтген у нас у горадзе Гомелі „добра“ праходзіць. Усюды наўкола рамонт вядзецца — людзей толькі мучаць. Паламаныя апарацікі, як нам сказалі. Ці не ў пяці паліклініках паламаныя. Усё рамантуюць. Вось таму й такая чарга. Вар’яцкі дом зрабіўся».
Студэнтка ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны жаліцца, што рэнтгенаўская апаратура не працуе і ў паліклініцы № 6 на Новапалескай вуліцы:
«У мяне рэальныя хрыпы ў грудзях. Мне трэба тэрмінова праверыцца. Апарат у нас пакуль не працуе — на Новапалескай, побач з унівэрам».
Жанчыны з чаргі наперабой камэнтуюць сытуацыю ў горадзе з флюараграфічнай дапамогай.
Кабета сталага веку: «Захварэем яшчэ больш на марозе».
Людміла: «У паліклініках няма флюарографаў — не працуюць. Ну як гэта так? Такі буйны цэнтар, горад такі вялікі, насельніцтва столькі. Людзі ня могуць прайсьці флюараграфію. Стаім дзьве гадзіны, а тут ужо абвяшчаюць, што могуць электрасьвятло адключыць — і ўсім трэба сыходзіць. Дапамажыце!»
Галіна Гацілава, загадчыца філіялу № 6, як пачала называцца пасьля рэарганізацыі адпаведная паліклініка, зьдзіўляецца, чаго гэта гараджане пайшлі на плошчу стаяць на марозе ў чарзе:
«У нас пульмаскан не працуе. Але мы прымацаваныя да чатырох філіялаў цэнтральнай паліклінікі горада Гомеля і выдаём кожны дзень накіраваньні. І рэнтгенаўскі апарат ужо запрацаваў, робім вялікія здымкі — учора зрабілі рамонт. А пульмаскан месяца паўтара не працуе. Ну дык чаго яны пайшлі туды, на плошчу? Яны ўжо ня могуць пайсьці ў 9, 8 ці 3 філіял, куды мы іх накіроўваем і да якіх нас прымацавалі?»
Загадчык філіялу № 10 цэнтральнай гарадзкой паліклінікі Дзьмітры Краўчанка пацьвердзіў, што яны таксама здалі свой флюараграфічны апарат на рамонт — спэцыялізаванаму прадпрыемству «Мэдтэхніка»:
«Так, пульмаскан не працуе. „Мэдтэхніка“ займаецца — лісты адпаведныя напісалі. Тыдні два ўжо стаім. Наколькі я ведаю, запчасткі ідуць празь Менск. Людзі ў нас разьмяркоўваюцца ў іншыя філіялы. Але праблема ў тым, што і ў іншых філіялах не працуюць пульмасканы. Таму, скажам так, мы абмежаваную колькасьць людзей можам накіроўваць на абсьледаваньне ў іншыя філіялы».
Пры гэтым лекары нагадваюць, што своечасовая дыягностыка дазваляе на раньніх стадыях выявіць і пнэўманію, і сухоты, і анкалягічныя новаўтварэньні, і што гэта асабліва важна ў рэгіёне, які найбольш пацярпеў ад чарнобыльскай катастрофы.

Стаім дзьве гадзіны, а тут ужо абвяшчаюць, што могуць электрасьвятло адключыць — і ўсім трэба сыходзіць. Дапамажыце!
Кабета сталага веку: «Захварэем яшчэ больш на марозе».
Людміла: «У паліклініках няма флюарографаў — не працуюць. Ну як гэта так? Такі буйны цэнтар, горад такі вялікі, насельніцтва столькі. Людзі ня могуць прайсьці флюараграфію. Стаім дзьве гадзіны, а тут ужо абвяшчаюць, што могуць электрасьвятло адключыць — і ўсім трэба сыходзіць. Дапамажыце!»
Галіна Гацілава, загадчыца філіялу № 6, як пачала называцца пасьля рэарганізацыі адпаведная паліклініка, зьдзіўляецца, чаго гэта гараджане пайшлі на плошчу стаяць на марозе ў чарзе:
«У нас пульмаскан не працуе. Але мы прымацаваныя да чатырох філіялаў цэнтральнай паліклінікі горада Гомеля і выдаём кожны дзень накіраваньні. І рэнтгенаўскі апарат ужо запрацаваў, робім вялікія здымкі — учора зрабілі рамонт. А пульмаскан месяца паўтара не працуе. Ну дык чаго яны пайшлі туды, на плошчу? Яны ўжо ня могуць пайсьці ў 9, 8 ці 3 філіял, куды мы іх накіроўваем і да якіх нас прымацавалі?»
Ну дык чаго яны пайшлі туды, на плошчу?