У залежнасьці ад таго, якім быў мінулы год для Беларусі і для мастака асабіста, Алесь Пушкін дамалёўвае карціну цёмнымі альбо сьветлымі фарбамі.
«Гэты год — цёмны. Мяне некалькі разоў арыштоўвалі за пэрфомансы, агулам адседзеў 22 сутак у турме. Таксама не дазволілі рабіць выставу маіх працаў. Дый для краіны ніякіх пазытыўных зрухаў не адбылося. Таму сёньня я зраблю цёмныя мазкі», — кажа Алесь Пушкін.
Ён кажа, што завершыць карціну толькі тады, калі Беларусь стане цалкам свабоднай.