Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гэлап: 20% беларусаў ухваляе тое, што робяць ЗША


Людзі сустракаюць Барака Абаму падчас візыту ў М'янму
Людзі сустракаюць Барака Абаму падчас візыту ў М'янму

Паводле сацыялягічнай службы Гэлап, станоўчую ацэнку кіраўніцтву ЗША ў 2012 годзе далі ў сярэднім 41% жыхароў нашай плянэты.

Гэтак вынікае з апытаньня, якое служба Гэлап правяла ў 130 краінах сьвету, апытваючы ў сярэднім па 1000 чалавек старэйшых за 15 гадоў у кожнай краіне. Рэспандэнтам ставілі пытаньне: «Вы ўхваляеце ці не ўхваляеце эфэктыўнасьць працы кіраўніцтва Злучаных Штатаў?»

Вынік з 2012 году быў самай нізкай ацэнкай прэзыдэнцтва Барака Абамы ў апытаньнях, якія штогод праводзяць сацыёлягі службы Гэлап. У 2009 годзе, калі Абама толькі заступіў на пасаду прэзыдэнта, ягоную працу станоўча ацанілі 49% рэспандэнтаў.

У Беларусі працу Абамы ў 2012 годзе ўхвалілі 20% апытаных, а не ўхвалілі — 30%; 45% апытаных выбралі адказ «ня ведаю».

Найбольш прыхільна кіраўнічую ролю Абамы летась ацанілі жыхары Косава (87%) і Альбаніі (80%) ды шэрагу афрыканскіх краінаў, сярод якіх Гвінэя (89%), Малі (87%), Буркіна-Фасо (82%), Чад (81%).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG