Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейцаў і вэнэсуэльцаў ў Беларусі перавагі


Афіцыйнае агенцтва БЕЛТА прыводзіць словы міністра адукацыі Сяргея Маскевіча аб тым, што ў беларускіх ВНУ перавагі маюць расейцы і вэнэсуэльцы.

«У нас ужо ёсьць роўныя ўмовы, грамадзяне Расеі могуць паступаць у ВНУ Беларусі і прэтэндаваць на бюджэтнае фінансаваньне. Больш за тое, яны маюць нават некаторыя перавагі, таму што ў іх ёсьць магчымасьць паступіць гэтак жа, як, напрыклад, грамадзяне Вэнэсуэлы, — ня ўдзельнічаць у традыцыйным адборы, але пры гэтым на іншых эканамічных умовах», — заявіў беларускі міністар адукацыі.

Па словах Маскевіча, у 2012 годзе каля 2 тысяч грамадзян Расеі паступілі ў беларускія ВНУ, студэнтамі расейскіх ВНУ сталі больш за паўтысячы беларусаў.

Якія перавагі ў беларускіх ВНУ маюць студэнты з Туркмэністану, міністар не сказаў. Між тым туркмэнскіх студэнтаў у Беларусі таксама шмат, у Гомелі яны днямі ўдзельнічалі сутычках зь беларусамі.

Пра масавую бойку з удзелам туркмэнаў і пра міжэтнічную напружанасьць у Гомелі чытайце пазьней на нашым сайце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG