Прадпрымальнікаў затрымалі і абвінавацілі ў падрыхтоўцы да тэракту, а потым асудзілі. Аўтуховіч за захаваньне 5 паляўнічых патронаў атрымаў 5 гадоў і 2 месяцы зьняволеньня і дагэтуль сядзіць у турме. Асіпенка як пасобнік у захаваньні зброі быў асуджаны на 3 гады зьняволеньня. Яму зьнялі год тэрміну па амністыі і вызвалілі ў канцы 2010 году. Калі Асіпенка выйшаў на волю, ён меркаваў, што хутка вызваляць і Аўтуховіча, але гэтага пакуль не адбылося. Праваабаронцы ў Беларусі і сьвеце прызналі Мікалая Аўтуховіча і Ўладзімера Асіпенку палітвязьнямі, якія пацярпелі за барацьбу з карупцыяй.
Як сказаў Асіпенка, тыя кіраўнікі падатковай службы Ваўкавыску, якіх яны з Аўтуховічам падазравалі ў карупцыі, атрымалі павышэньні па службе і працуюць дагэтуль.
«І ўсё ж асабіста я не шкадую, што мы зь ім пачалі тую барацьбу з ваўкавыскімі карупцыянэрамі пры ўладзе. Магчыма, дзейнічалі ня тымі мэтадамі, але змагацца з гэтымі людзьмі трэба», — заявіў сёньня Уладзімер Асіпенка «Свабодзе». Паводле Асіпенкі, зь сёньняшняга дня зь яго павінны зьняць судзімасьць, але пакуль яму ніхто пра гэта не паведаміў.
Пра сябе Ўладзімер Асіпенка паведаміў, што ён жыве на пэнсію, даглядае маці.