Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікалай Аўтуховіч атрымаў 200 віншаваньняў з днём народзінаў


Мікалай Аўтуховіч
Мікалай Аўтуховіч

Праваабаронца Адар’я Гуштын атрымала ліст ад палітвязьня Мікалая Аўтуховіча. Ліст быў напісаны ўжо пасьля 7 студзеня, калі Аўтуховіч адзначыў свае пяцідзясятыя ўгодкі.

«Паведаміў, што атрымаў 200 віншаваньняў, у тым ліку і маё. Падзякаваў, пацікавіўся, як прайшоў для мяне Новы год. Вось усё — гэтым разам кароткі ліст. Раней ён больш пісаў, але, як я мяркую, проста ня мае часу, бо зараз адказвае на ўсе гэтыя 200 віншаваньняў, якія атрымаў».

Мікалая Аўтуховіча, як і Зьмітра Дашкевіча, трымаюць у адзіночцы ў гарадзенскай турме. Прадпрымальнік таксама лічыцца злосным парушальнікам рэжыму. Мікалая Аўтуховіча асудзілі на 5 гадоў за незаконнае захоўваньне некалькіх паляўнічых патронаў. Ён мяркуе, што зь ім паквіталіся за антыкарупцыйную дзейнасьць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG