Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Pussy Riot паскардзіліся ў Эўрапейскі суд


Удзельніцы Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч, Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава падчас суду ў Маскве ў кастрычніку 2012 году.
Удзельніцы Pussy Riot Кацярына Самуцэвіч, Марыя Алёхіна і Надзея Талаконьнікава падчас суду ў Маскве ў кастрычніку 2012 году.

Удзельніцы панк-гурту Pussy Riot, асуджаныя на два гады пазбаўленьня волі за акцыю ў маскоўскім храме Хрыста Збаўцы, у сераду накіравалі скаргу ў Эўрапейскі суд у правох чалавека.

Як стала вядома расейскай газэце «Коммерсант», у распараджэньні якой апынуўся тэкст скаргі, Надзея Талаконьнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч патрабуюць прызнаць ўрад Расеі вінаватым у парушэньні іх права на свабоду слова, справядлівы суд, а таксама на годнае зь імі абыходжаньне. У скарзе таксама гаворыцца, што некарэктна лічыць выступ Pussy Riot у храме абразай пачуцьцяў вернікаў, паколькі гэта быў мастацкі пэрформанс, які трэба ацэньваць толькі ў кантэксьце палітычнай сытуацыі ў Расеі.

Аўтар скаргі — адвакат Ірына Хрунова — нагадвае, што панк-малебен быў рэакцыяй на тое, што ў лютым 2012 году кіраўнік Расейскай праваслаўнай царквы адкрыта падтрымаў канкрэтнага кандыдата на прэзыдэнта ў дні выбарчай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG