У ноч з 1 на 2 лютага ў клюбе «6-А» былі затрыманыя каля 40 чалавек. Каля дзясятка супрацоўнікі міліцыі ў цывільным даставілі іх у пастарунак «для высьвятленьня асобы». Паводле ўдзельнікаў інцыдэнту, міліцыянты адмаўляліся называцца, дзейнічалі груба.
Аднаго з прысутных валаклі да аўтобуса па зямлі, а затым прышчапілі да сядзеньня кайданкамі. Усім затрыманым забаранілі карыстацца тэлефонамі і абяцалі трымаць у пастарунку да вечара.
Сілавікі таксама заявілі затрыманым, што рэйд быў зьвязаны зь дзейнасьцю лідэра «Гей-Беларусі» Сяргея Андросенкі. Пры гэтым супрацоўнікі міліцыі спасылаліся на тое, што ён «займаецца рэчамі, якімі ня варта было б». У самога Сяргея Андросенкі два тыдні таму забралі пашпарт пры перасячэньні польска-беларускай мяжы ў Берасьці і дагэтуль не вярнулі. Спраўдзіць паведамленьне ў самога Сяргея Андросенкі не ўдалося — ягоны мабільны тэлефон недаступны.
Паводле «Гей-Беларусі», Сяргей Андросенка таксама асьцерагаецца, што яго затрымаюць. Адсутнічае сувязь і зь ягонай намесьніцай Натальляй Манькоўскай.
Гэта ўжо трэцяя аблава на прадстаўнікоў гей-супольнасьці. У студзені праводзіліся міліцэйскія рэйды на ЛГБТ-вечарынах у Менску і Віцебску. У Віцебскай вобласьці дадаткова выклікалі «на размову» нават звычайных наведнікаў вечарыны, якіх супрацоўнікі зьнялі на камэру. «На гутарку» выклікалі каля 60 заснавальнікаў рэспубліканскага моладзевага грамадзкага аб’яднаньня «Праваабарончы цэнтар „Лямбда“» ў 8 гарадах.
Ціск на ЛГБТ-супольнасць распачаўся праз тыдзень пасьля таго, як актывісты арганізацыі паўторна падалі дакумэнты на рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі.