Сяргей Андросенка: «Калі я вяртаўся з Варшавы, у Берасьці падчас пашпартнага кантролю памежнікі запыталіся ў мяне, ці не заяўляў я, што страціў пашпарт, бо мой пашпарт знаходзіцца ў базе страчаных. Прыйшоў старшы па зьмене, у мяне пашпарт забралі і выдалі даведку, што „пашпарт знаходзіцца ў базе дадзеных несапраўдных пашпартоў“ і параілі зьвярнуцца ў Аддзел па грамядзянстве і міграцыі па месцы жыхарства. Пры гэтым памежнікі сказалі, што мяне не павінны былі выпусьціць з краіны, бо зьвесткі ў базу дадзеных трапілі раней за час майго перасячэньня мяжы.
Калі 2 дні таму я ехаў у Варшаву, таксама ў памежнікаў на кампутары высьвеціўся чырвоны крыжык насупраць маіх пашпартных дадзеных, але, напэўна, яны палічылі, што калі пашпарт знаходзіцца ва ўладальніка, няма праблем.
Абодва разы і памежнікі, і мытнікі абыходзіліся ветліва, але, магчыма, я падаўся ім падазроным, і службоўцы вельмі ўважліва даглядзелі мой багаж. Цяпер я еду ў Менск».
Актывіст адцеміў, што не заяўляў пра тое, што ягоны пашпарт страчаны.