Як паведаміла БелаПАН намесьніца старшыні праваабарончага праекта «ГейБеларусь» Натальля Манькоўская, мэта ўдзельнікаў зьезду — зарэгістраваць арганізацыю лесьбіянак, геяў, бісэксуалаў і трансгендэраў (ЛГБТ).
«Мы хацелі б стварыць такія ўмовы, — зазначыла яна, — каб гэтыя людзі, іх бацькі, сваякі адчувалі сябе паўнацэннай часткай талерантнага грамадзтва. Гэта значыць наша дзейнасьць скіраваная не толькі на супольнасьць ЛГБТ, але і на грамадзтва ў цэлым. Мы маем намер праводзіць асьветніцкую працу, расказваць шырокай грамадзкасьці пра ЛГБТ, пра сэксуальную арыентацыю, пра тое, што гэта не страшна, што гэта не хвароба, не разбэшчанасьць, ня грэх, а варыянт нармальнай чалавечай асобы».
Ужо тройчы прадстаўнікі нетрадыцыйных арыентацый спрабавалі зарэгістраваць сваю арганізацыю ў Беларусі, аднак гэтыя спробы былі безвыніковымі. Па гэтай прычыне ЛГБТ-рух у краіне існуе толькі ў выглядзе нефармальных праектаў.
Арганізацыя «Лямбда» будзе створана як рэспубліканскае маладзёжнае аб’яднаньне. На ўстаноўчы зьезд прыехалі 72 дэлегаты з усіх абласьцей Беларусі і Менску.
Старшынём новай арганізацыі быў абраны Сяргей Андросенка, яго намесьнікам — Максім Дзмітрыеў. Як паведаміў БелаПАН Сяргей Андросенка, дакумэнты ў Міністэрства юстыцыі на рэгістрацыю арганізацыі будуць пададзены ўжо на наступным тыдні.