Сьледчыя праводзяць праверку, прыяцелі, калегі, знаёмыя працягваюць выказваць меркаваньні. Скласьці больш-менш цэласную карціну таго, што папярэднічала гібелі паэта — справа сьледчых, якія позвай могуць выклікаць на допыт любога. Таму сябры паэта, распавядаючы карэспандэнту Свабоды пра свае вэрсіі трагедыі, не называюць сваіх прозьвішчаў, калі настойваюць на тым, што гэта магло быць забойства.
Аргумэнт першы: Гумянюк за суткі па тэлефоне свайму сябру, назавем яго Ігар, сам сказаў, што яго абяцаюць забіць. Хто? Не канкрэтызуецца. Прычына? Патрабавалі быццам «перапісаць на іх дом». (Прыватны дом Гуменюкоў знаходзіцца на вул. Веры Харужай, 18-1). Якраз на гэтую абставіну спасылаюцца і іншыя: Юры не аднойчы скардзіўся, што яму пагражаюць забойствам. Пытаньне: калі гэта цягнецца даўно, чаму, скажам так, «не ажыцьцяўляюць»? Другое: чаму, калі пагрозы сур’ёзныя, ён не зьвяртаецца ў міліцыю? Атрымліваецца, што толькі страшаць, палохаюць, ведаючы яго ўражлівую натуру?
Аргумэнт другі: быццам бы з траекторыяй падзеньня цела ня ўсё адназначна. Пра гэта пачуў яшчэ на пахаваньні «ад сур’ёзных людзей» даўні прыяцель Гуменюка Алесь. Але гэта выглядае на чуткі. Выпадак, трэба думаць, даволі стандартны: дзявяты паверх, балькон. Напэўна, балістыкам было б непараўнальна цяжэй праводзіць экспэртызу, калі б цела ўпала, напрыклад, са скалы ў мора.
За вэрсію самагубства ёсьць, здавалася б, жалезны аргумэнт: сьведка. Папярэдне можна дапусьціць, што здарэньне выглядала больш-менш так: жыхар дзевяціпавярховага інтэрнату «Гроднаблсельбуду» на вул. Сухамбаева, 7, мые ў кухні на дзявятым паверсе посуд. Шырыня памяшканьня каля трох мэтраў (глядзі на здымку). Зьлева ад дзьвярэй на балькон жалезны разьдзелачны стол, справа — дзьве электрапліты і побач ракавіна, дзе сьведка мые посуд.
Раптоўна адчыняюцца дзьверы кухні, уявім, што — рэзкім рухам. За сьпінай сьведкі ў тую ж хвілю, амаль зачапляючы яго, імкліва праходзіць нехта, каго ён нават не пасьпявае разгледзець. Дзьверы на балькон расчыняюцца вельмі лёгка, хаця яны маглі быць і прачыненымі, каб памяшканьне праветрывалася.
Жыхар інтэрнату ад нечаканасьці спыняецца мыць посуд, вада працягвае цячы. За расчыненымі дзьвярыма балькону чалавек робіць несусьветнае: выкідаецца ў нікуды...
Шок! Сьведка выбягае на балькон: глядзіць уніз. Гэта не кіно! Што рабіць?! Ён выклікае хуткую, ён зьбягае (альбо карыстаецца ліфтам) на вахту, паведамляе аб здарэньні. Ён увесь спалатнелы, як адзначаюць тыя, хто яго тады бачыў.
Адзін з тых, хто ня верыць у самагубства, больш за дваццаць гадоў ведаў Юрыя. Назавем яго Уладзімерам. Ён кажа: можна было забіць, скінуць хай з пятага паверху, а потым узьняцца на апошні, дзеля алібі. Але ж вяроўкі для бялізны на бальконах ніжэй дзявятага паверху абарваныя, як з гэтым? Усё можна было падладзіць, адказвае. Але такія довады выглядаюць, прынамсі пакуль, малапераканаўча.
Аргумэнт наступны: адкуль вахцёрка ўзяла, што Юры быў «бээнэфаўцам»? Гэта вельмі падазрона! На гэта зьвяртаюць увагу адразу некалькі прыяцеляў Гуменюка. Незразумела, праўда, як гэта можа сьведчыць на карысьць вэрсіі забойства. Калі карыстацца такой лёгікай: выканаўцы, патлумачылі вахцёрцы «хто ён» і далі зразумець, што за гэта «падлягае ліквідацыі»? Лухта, натуральна. Выходзіць, што гэтае «бэнээфавец» ні аб чым ня можа сьведчыць. А чаму і адкуль ўзялося? Гумянюк карыстаўся беларускай моваю, вось вам і тлумачэньне.
Яшчэ аргумэнт: Юры нарэшце акрыяў, сабраўся выдаць новы зборнік сваіх вершаў, калі ў чалавека пляны, ён ня стане сканчаць самагубствам. На гэта зьвяртае ўвагу былы калега Гуменюка Алесь. Аднак іншыя яго знаёмыя гавораць пра процілеглы стан Юрыя напярэдадні сьмерці, напрыклад Вікторыя: «Апошнім часам ён быў вельмі разгубленым, прыходзіў да нас у госьці разам з мамай, мы жывем тут па суседзтву. Вельмі адчувалася нейкая разгубленасьць у ім. Ну, кожны гаспадар свайго жыцьця. Мне здаецца, проста падтрымкі ў яго не было ў апошні час, добрай, канкрэтнай».
Ніякага разьвітальнага ліста пры Гуменюку не было. Было журналісцкае пасьведчаньне. Тэлефона не было, ня ўзяў. Уголас аб гэтым пачынае разважаць адзін з тых, хто за вэрсію забойства, Уладзімер. Але сам задаецца пытаньнем: аб чым гэта можа сьведчыць? І зьнянацку кажа: значыць хацеў, каб дакумэнты былі пры ім, але каб не было тэлефону. Аб чым гэта, у сваю чаргу, можа сьведчыць? — працягвае ён. Аб магчымым самагубстве? Каб маглі апазнаць адразу? А тэлефон пакінуў, бо там ўсе апошнія званкі зафіксаваныя. Хаця, калі ўдумацца, ні аб чым гэта насамрэч ня можа сьведчыць. А тэлефон мабільны дома пакінуў, таму што не чакаў ніякіх званкоў, бо выходны дзень, або не хацеў, каб тэлефанавалі яму. Альбо проста забыўся ўзяць.
Вернемся да апошняга «акту» трагедыі, «перад заслонай». Юры разам са сваёй маці, Крысьцінай Казіміраўнай, у аптэцы N135 на бульвары Ленінскага камсамолу, 36. Маці хоча купіць валідол. Яны зайшлі туды па дарозе да родных, запрошаныя на дзень народзінаў. Юра скардзіцца, што яму «халодна». Напэўна, псыхолягам растлумачыць такі раптоўны стан нескладана: мабыць ён адчуў зьнянацку моцны стрэс. Больш-менш ведаем, што Юры ў аптэцы сутыкнуўся са знаёмымі хлопцамі, у іх адбылася нейкая размова. Пасьля гэтага паэт выбег з аптэкі. Не разьвітаўшыся з маці, нічога ёй не патлумачыўшы. Яна вярнулася дахаты. А палове дванаццатай ночы прыйшлі міліцыянты.
Дарэчы: маці мусіла вяртацца дамоў акурат міма месца трагедыі. Напэўна, яшчэ нічога ня здарылася: ад тратуару да месца падзеньня Юрыя будзе мэтраў дзесяць-пятнаццаць, варта павярнуць галаву налева, бо вы праходзіце ў гэтым разе міма тарца інтэрнату, за якім усё здарылася. Дом Гуменюкоў зусім недалёка — мэтраў за дзьвесьце-дзьвесьце пяцьдзесят...