У доме Гуменюкоў адпяваў паэта грэка-каталіцкі сьвятар айцец Андрэй Крот.
Праводзіць памерлага прыйшлі родныя, знаёмыя, сябры, суседзі з вуліцы Веры Харужай.
Затым труну даставілі ў рытуальную залю пры могілках на праспэкце Касманаўтаў, дзе пасьля 17-й гадзіны мае адбыцца пахаваньне.
Юрыя Гуменюка пахавалі а 18-й гадзіне побач з бацькам на гарадзенскіх могілках на праспэкце Касманаўтаў.
Труну Юрыя Гуменюка абгарнулі бел-чырвона-белым сьцягам.
Над магілай выступілі пісьменьнікі і журналісты.
Былы галоўны рэдактар газэты «Пагоня» Мікола Маркевіч сказаў, што Гумянюк быў заўсёды сумленным чалавекам, ніколі «не прагібаўся» і не прадаваўся. І што ягоны цень застанецца ў Горадні, якая шмат згубіла, згубіла частку сябе з гэтай сьмерцю.
Паэтка Данута Бічэль сказала, што Юра найперш быў паэтам, і што ў паэтаў часам бывае трагічны лёс. Ён бы сумленным чалавекам, сказала паэтка.
Паэт Алесь Аркуш сьцьвердзіў: Юры Гумянюк застанецца і ў літаратуры, і ў падручніках, і ў анталёгіях, і будуць надалей выходзіць ягоныя кніжкі.