Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прызначаныя экспэртызы ў справе сьмерці Гуменюка


Юры Гумянюк
Юры Гумянюк

Сьледчыя праводзяць праверку па факце сьмерці гарадзенскага літаратара і журналіста Юрыя Гуменюка.

У Гарадзенскай управе Сьледчага камітэту Беларусі «Інтэрфаксу» паведамілі ў панядзелак:

«Гродзенскім міжраённым аддзелам упраўленьня Сьледчага камітэта распачатая праверка па факце сьмерці журналіста Юрыя Гуменюка. Прызначаныя судова-медыцынскія экспэртызы. Будуць праведзеныя апытаньні сьведак, таксама будуць апытаныя асобы па месцы жыхарства журналіста. Ідзе высьвятленьне прычын і акалічнасьцяў сьмерці мужчыны».

Цела журналіста было выяўлена каля аднаго з інтэрнатаў у Гародні, ён выпаў з 9-га паверха. У якасьці адной з вэрсій разглядаецца самагубства.

Гумянюк пражыў з маці ў прыватным доме ў Гародні. У апошнія два гады журналіст супрацоўнічаў з беларускай службай Польскага радыё, быў сябрам Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG