Такім чынам праваабаронцы выказалі салідарнасьць з калегамі, якія былі пакараныя толькі за тое, што сфатаграфаваліся з партрэтам Бяляцкага, а сам вобраз палітвязьня зьявіўся, нібы ў пэрспэктыве, у руках розных людзей, якія трымаюць здымкі калег, якія таксама трымаюць здымкі калег, якія трымаюць патрэт Бяляцкага. «Адлюстраваньне» можа паўтарацца да бясконцасьці, пакуль праваахоўныя органы будуць караць людзей са здымкам Бяляцкага, дэманструючы пагарду да Канстытуцыі і міжнародных стандартаў, якія гарантуюць грамадзянам права на свабоду выказваньня.
Удзельнік апошняга здымка ў Фэйсбуку Уладзімер Лабковіч так пракамэнтаваў сытуацыю карэспандэнту Свабоды:
«Мы, прадэманстраваўшы салідарнасьць з гарадзенскімі праваабаронцамі, якія сталіся першымі ахвярамі гэтага абсурду, цалкам гатовыя да таго, што самі таксама можам трапіць пад прысуд. Гэта ня проста зьдзек з Канстытуцыі, калі людзей судзяць за фота ў Фэйсбуку, гэта страшэннае глупства і абсурд, якія дэманструе ўлада».
«Ланцужковая салідарнасьць» з партрэтам Бяляцкага — новая зьява ў беларускай грамадзянскай супольнасьці, хоць і нагадвае ранейшыя «маўклівыя» вулічныя акцыі, якія ахоплівалі сотні ўдзельнікаў.
Марат Абрамоўскі, заснавальнік і кіраўнік руху «Авангард», арганізацыі, якая ладзіць флэш-мобы:
«Я б не назваў гэтую падзею з фотаздымкам Бяляцкага флэш-мобам, хутчэй гэта акцыя, прынамсі, на гэты момант. Палітычная акцыя, мэта якой паказаць сыстэму, зь якой людзі ня згодныя. А клясычны флэш-моб мае на ўвазе спантанасьць дзеяньняў, адсутнасьць ярка выражанага лідэра і мэты. Такім чынам, клясычны флэш-моб — гэта спосаб баўленьня часу, ён ня мае канчатковай мэты. Тут жа ўсё наадварот. Фотаздымкі людзей, якія трымаюць фотаздымкі, на якіх таксама людзі трымаюць фотаздымкі, — цікавая палітычная акцыя з добра акрэсьленай мэтай».
Паводле Марата Абрамоўскага, у Беларусі клясычны «флэш-моб» як зьява не прыжыўся і вельмі хутка муціраваў у «крэатыўную палітычную акцыю». Адбылося гэты пад уплывам існай ўлады, а таксама яе стаўленьня да груп людзей, што зьнянацку ўтвараюць натоўп і пачынаюць разам нешта рабіць. Актывіст узгадвае разгоны і затрыманьні пасьля тады яшчэ першых у Беларусі флэш-мобаў, калі ўдзельнікі пачыналі на вуліцы масава чытаць «Нашу Ніву» або завязваць матузкі, ці раскрывалі парасоны ў яснае надвор’е. Таксама былі акцыі, якія ўсе называлі флэш-мобамі, пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году — калі людзі на Галоўпаштамце вярталі грошы «Вадаканалу» за выезд камунальнікаў на Кастрычніцкую плошчу, і калі адбыўся масавы прагляд афіцыйных навінаў на экране на Кастрычніцкай плошчы з завязанымі вачыма.
«Паводле формы, гэта былі флэш-мобы, але з ідэалягічнага аспэкту — усё ж палітычныя акцыі. Мэта якіх — паказаць абсурд, што творыцца ў грамадзтве. Я думаю, што ёсьць тэндэнцыя называць флэш-мобамі розныя акцыі і нават пікеты, таму што, паводле заканадаўства, у якім такога паняцьця як флэш-моб няма, для яго правядзеньня не патрэбны дазвол. Але ж людзі ў праваахоўных органах разумеюць, што гэта акцыі», — адзначае Марат Абрамоўскі.
Актывіст лічыць, што акцыя з фотаздымкамі магла б мець працяг і стаць віртуальным флэш-мобам:
«Калі гаварыць пра акцыю ў падтрымку гарадзенскіх праваабаронцаў, то тут можа быць такі працяг — калі б пэўная колькасьць людзей раздрукавала ў сябе дома такое ж фота, затым сфатаграфавалася, трымаючы яго, і вывесіла фотаздымак у той жа Фэйсбук, то гэта магло б быць нешта кшталту віртуальнага палітычнага флэш-мобу, які б мог быць падобным на акцыю салідарнасьці журналістаў, што адбылася пасьля затрыманьня Антона Сурапіна, які сфатаграфаваў швэдзкі „плюшавы дэсант“. Але, на жаль, сытуацыя ў краіне такая, што гэта адзінае, што можна зрабіць, і яшчэ невядома, ці не асудзяць цябе за гэта. Тым больш, што ўжо сёньня суд аштрафаваў актывіста за падобнае дзеньне. А ў тое, што людзі масава будуць фатаграфавацца ў публічных месцах, трымаючы такія фотаздымкі, я ня веру».
29 студзеня Наваполацкі суд пакараў штрафам у 2,5 мільёны рублёў актывіста БХД Сяргея Малашэнку за тое, што ён сфатаграфаваўся з партрэтам Алеся Бяляцкага на ганках гараддзелу міліцыі і гарсуду.
Лідэр моладзевага крыла «Гавары праўду» «Zмена» Павал Вінаградаў, які ладзіў шмат палітычных акцыяў, за што неаднаразова сядзеў за кратамі, сказаў, што фотаздымак праваабаронцаў прымусіў усьміхнуцца:
«Гэта вельмі крэатыўная ідэя. Можа, трохі каравае выкананьне — я маю на ўвазе, што фота зроблена ў двары, — але, прынамсі, гэта пазытыўна і натхняльна. Сапраўды, такое фота можа зрабіць кожны неабыякавы. І калі б такіх набралася хаця б сотня, то атрымаўся б выдатны флэш-моб салідарнасьці і з Алесем Бяляцкім, і з тымі, каго ўжо пакаралі за падобныя здымкі».