Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За салідарнасьць зь Бяляцкім аштрафавалі на 2,5 мільёны


Сяргей Малашэнак пра вырак суду
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:28 0:00

Актывіста аргкамітэту па стварэньні партыі БХД Сяргея Малашэнку гарадзкі суд Наваполацку прызналі вінаватым у правядзеньні несанкцыянаванай акцыі.

Судзьдзя Зоя Балаболава прысудзіла Сяргею Малашэнку штраф памерам 25 базавых велічынь.

Доказам вінаватасьці хлопца сталі фотаздымкі, размешчаныя ў інтэрнэце: Сяргей Малашэнак разам зь яшчэ адным наваполацкім актывістам Яўгенам Парчынскім сфатаграфаваліся, трымаючы у руках партрэты Алеся Бяляцкага, на ганках Наваполацкага гарсуду. Сяргей Малашэнак сфатаграфаваўся і на ганках мясцовага адзьдзяленьня міліцыі.

Спадар Малашэнак лічыць рашэньне судзьдзі Балаболавай несправядлівым, і плянуе яго абскарджваць: «Далі штрафу два з паловай мільёны, гэта даволі шмат. Напэўна, таму, што ў мяне ўжо частка 3-я артыкулу 23.34. А па гэтай частцы — ад 2-х да 5-ці мільёнаў штрафу. Гэты артыкул увогуле неканстытуцыйны! Паводле Канстытуцыі, кожны мае права выражаць сваю грамадзкую пазыцыю, а паводле гэтага артыкулу ўсё гэта прызнаецца незаконным. Вядома, з рашэньнем суду я нязгодны. Такім чынам мы набліжаемся да Паўночнай Карэі. Я ўсяго толькі фатаграфаваўся, а за гэта могуць і штраф даць у нас, і на суткі пасадзіць! Будзем абскарджваць. Спачатку ў віцебскі абласны суд скаргу напішам, потым, калі яе не задаволяць — і ў вышэйшыя інстанцыі. Аж да камітэту ААН па правох чалавека!»


24 студзеня Яўгену Парчынскаму быў прысуджаны штраф памерам 5 базавых велічынь. Сяргею Малашэнку прысудзілі штраф, у 5 разоў большы, бо цягам году яго ўжо другі раз судзяць за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі: 8 кастрычніка 2012 году яму быў прысуджаны штраф памерам 300 тысяч рублёў (3 базавыя велічыні) за спробу павесіць расьцяжку «Свабоду палітзьняволеным!»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG