Улетку мінулага году Hermitage Capital зьвярнуўся ў пракуратуры шасьці краін з просьбай замарозіць рахункі ў банках, празь якія ў 2008 годзе, магчыма, пераводзіліся скрадзеныя грошы. Hermitage абвінавачвае банкі ў трох краінах Балтыі, а таксама ў Аўстрыі, Фінляндыі і на Кіпры.
«Замарожаныя рахункі ўсіх афшорных кампаній, якія рабілі трансакцыі праз банк Ukio Bankas. Гэта было зроблена 28 верасьня, калі мы атрымалі справу з генэральнай пракуратуры ў сувязі з тым, што цэнтральны офіс банку знаходзіцца ў нашым горадзе. Гаворка ідзе пра невялікую суму, ня больш за 100 тысяч даляраў», — паведаміў у аўторак расейскаму агенцтву «РИА-Новости» пракурор Каўнаскай акруговай пракуратуры Данатас Пузінас. Паводле яго, падазраваных у гэтай справе няма, а ўсе рахункі кіраваліся з Расеі і Украіны, дзе іх і адчынілі, бо ў Ukio Bankas там ёсьць філіялы.
«Праз рахункі афшорных кампаній у Ukio Bankas празь Літву было пераведзена каля 13 мільёнаў даляраў. Па літоўскім заканадаўстве, калі даходы былі атрыманы злачынным шляхам і гэта даказана, то устаноўленая сума потым можа быць канфіскаваная. Мы таксама разглядаем і пытаньне саўдзелу банка ў гэтым злачынстве», — адзначыў пракурор.
Што тычыцца лёсу «замарожаных» сродкаў, то спадар Пузінас адзначыў, што канчатковае рашэньне будзе прымацца, калі будзе завершанае расьсьледаваньне. «Цяжка сказаць, ці будуць перададзены сродкі Расеі. Трэба будзе глядзець, ці зьяўляецца Расея ўдзельнікам адпаведных міжнародных канвэнцый. Я памятаю яшчэ адну справу, якая была зьвязаная з грашовымі сродкамі з Расеі, тады было прынятае рашэньне аб перадачы гэтых сродкаў літоўскай дзяржаве», — сказаў пракурор.
Яшчэ 9 студзеня ў Эўропе пачалі блякаваць банкаўскія рахункі ў рамках расьсьледаваньня справы аб адмываньні грошай расійскімі чыноўнікамі. Першай краінай, якая зрабіла гэта, стала Швэйцарыя, якая западозрыла, што праз банк Credit Suisse незаконна адмываліся буйныя сумы. Расьсьледаваньні ў гэтай справе таксама пачалі Кіпр і Латвія.