Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нарштэйн: Магніцкі памёр ад сардэчнай недастатковасьці Пуціна

абноўлена

Партрэт на помніку на магіле Магніцкага
Партрэт на помніку на магіле Магніцкага

На канцэрце «Уладзімір Высоцкі. 75 гадоў» у Маскве вядомы рэжысэр-мультыплікатар Юры Нарштэйн заявіў, што Магніцкі памёр «ад сардэчнай недастатковасьці Уладзіміра Пуціна».

Гэтыя словы прагучалі ў часе ўручэньня прэміі імя Высоцкага «Свая каляіна» акторцы і сьпявачцы Алене Камбуравай. Удзельнікі цырымоніі пішуць у сацыяльных сетках, што прамова Нарштэйна, хутчэй за ўсё, будзе выразаная з выніковай тэлевізійнай вэрсіі, якую 26 студзеня пакажа Першы канал.

Юрыст фонду Hermitage Capital Сяргей Магніцкі памёр у лістападзе 2009 году ў маскоўскай турме, паводле афіцыйнай вэрсіі, ад сардэчнай недастатковасьці. Сваякі, праваабаронцы і грамадзкія актывісты лічаць, што яго катавалі. Нядаўна ЗША забаранілі ўезд на сваю тэрыторыю грамадзянам Расеі, якія маюць дачыненьне да гібелі Магніцкага. У адказ Масква ўвяла забарону на ўсынаўленьне расейскіх сіротаў амэрыканцамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG