Пры называньнi часу, цягам якога нешта адбываецца, трэба ўжываць або прыназоўнiк у, або канструкцыю наагул без прыназоўнiка. Гаворым правiльна: газэта выходзiць у чацьвер або, iначай, чацьвяргамi, аўтобус прыяжджае аўторкамi й суботамi цi, па-iншаму, у аўторкi й суботы. Канструкцыя выражаць час, у якой назоўнiк стаiць у форме творнага склону, вельмi частая ў нашай мове. Кожны скажа: ня бачыўся тыднямi, патэлефаную днямi, прыйду другiм разам або iншым часам. Тыповыя для беларускай мовы й часавыя канструкцыi з назоўнiкам у родным склоне: мiнулае ночы, пагоднага дня, наступнага году. Побач з злучэньнямi чарговага разу й чарговым разам можам, натуральна, сказаць i проста чарговы раз: чарговы раз зьвярнулiся з просьбаю. Маем: першы раз, чарговы раз, апошнi раз – абыходзiмся тут без прыназоўнiка.
Называючы час па-беларуску, скажам цi напiшам: “Наша нiва” выходзiць у пятнiцы; у лазьню ходзiм чацьвяргамi; чарговы раз, чарговым разам або чарговага разу дасканалiм сваю мову.