Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫВАЯ МОВА: ВЫШЭЙШЫ ЗА СЯБРА, НАЙЛЕПШАЯ ПЕСЬНЯ, НАЙБЛIЖЭЙШЫЯ (НАСТУПНЫЯ) СУТКI


Юрась Бушлякоў, Менск

У першых дзьвюх iлюстрацыях на месцы прыметнiка бачым прыслоўе: даражэй, мудрэй. Такiя формы дарэчы, калi можам падставiць пытаньне “як?”. Напрыклад: клубнiцы каштуюць сёньня (як?) даражэй, калегi зрабiлi (як?) мудрэй. Пры назоўнiку тым часам мае стаяць прыметнiк: праўда, бацькi (якiя?) – даражэйшыя, мудрэйшыя. Скажам правiльна, ужываючы вышэйшую ступень параўнаньня: сябра хутчэйшы за мяне, але я сьмялейшы за яго. Для дзiцяцi бацькi ня проста мудрэйшыя, разумнейшыя, чым ён, яны звычайна i наймудрэйшыя, i найразумнейшыя. Вось жа, як маем перадаць найбольш высокую меру прыкметы, заўжды выкарыстоўваем найвышэйшую ступень параўнаньня: конкурс на самую лепшую, сама лепшую або найлепшую песьню году; тытул наймацнейшага, самага моцнага ў сьвеце; заўтра, у найблiжэйшыя, сама блiзкiя суткi (соднi) . Называючы не найбольшую, а проста вялiкую меру прыкметы, нельга калькаваць расiйскiх формаў: па-беларуску не багацейшая, а вельмi (дужа, надта, надзвычай) багатая спадчына, не вастрэйшы, а надзвычай (надта, вельмi) востры момант, не чысьцейшая, а вельмi чыстая або чысьцюткая вада.

Беларуская мова мае сваю сыстэму формаў. Стараймася яе не разбураць. Скажам дакладна: ён вышэйшы за сябра, другi выступ быў цiкавейшы за першы, але трэцi быў найцiкавейшы, прагноз на самыя блiзкiя або найблiжэйшыя суткi.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG