Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Article 2001-11-28



Ля возера стаіць старая ліпа,
з усіх бакоў яна відаць здалёку,
і сьнег і дождж яе не абмінаюць.
Гадуюць ліпу высьвіст, шчэбет, клёкат.

Шуміць лісьцё, ласкава шэпчуць травы,
ўсіх сонца грэе промнямі сваімі.
Дарогаю жыцьця праходзяць людзі,
адно што ліпа не гаворыць зь імі.

А колькі адыйшло людзей, якія
пад ліпаю густой адпачывалі,
сяляне – беларусы з цыганамі –
і весяліліся, і гаравалі.

Каб на сваёй зямлі стаяць трывала,
пусьціла ліпа карані глыбока,
усіх яна ў завеі цьветам лечыць,
асьцерагаючы ад злога вока.

Ні сквару, ні ўрагану не баіцца,
нястомная на ўскоце, на закоце.
У ліпе пазнаю я лёс цыганскі
у скразьняках, у холадзе, у слоце.

(Пераклад Рыгора Барадуліна)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG