“Беларуская крыніца”, 1934 год:
“Беларусы! Прыбліжаецца дзень 25 сакавіка — дзень Беларускага Народнага Сьвята — Дзень Абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі. Беларускае Грамадзянства ад 1918 году гэты дзень з году ў год сьвяткуе вялікай урачыстасьцяй. За прыкладам мінулых гадоў і сёлета 25 сакавіка — дзень Абвешчаньня Незалежнасьці Беларусі — Беларусы павінны належна адсьвяткаваць. Акт 25 сакавіка 1918 году для Беларускага народу мае вялікае значэньне — гэта пуцяводная зорка ў Беларускім Народным Адраджэньні, якая павінна сьвяціць заўсёды, пры ўсялякіх абставінах нашага народнага жыцьця, пашыраючы і паглыбляючы веру ў перамогу. Беларускі Нацыянальны Камітэт, як Беларуская Народная Рэпрэзэнтацыя, заклікае ўсіх Беларусоў, — а тымбольш арганізацыі, іх аддзелы і гурткі, — у дзень 25 сакавіка с.г. належна ўспомніць значэньне акту 25.ІІІ.1918 г.”.
“Звязда”, 1934 год:
“Сёньня, у 7 гадзін вечара ў памяшканьні Дома Комасьветы (рог вуліц Энгельса і К.Маркса) адбудзецца грамадскі агляд праекта галоўнага корпусу Беларускай акадэміі навук членамі Менскага Гарадскога Совета разам з прадстаўнікамі навуковых і грамадскіх арганізацый. Перад аглядам — выступленьне заслужанага дзеяча мастацтва архітэктара І.Б.Лангбарда. Уваход па запрашальным білетам, разасланым арганізацыям і ўстановам. Прэзыдыюм БелАН”.
“Советская Белоруссия”, 1964 год:
“За выдатную грамадзка-палітычную дзейнасьць ва Ўкраінскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё і ўмацаваньне ўкраінскай савецкай сацыялістычнай культуры, як і культуры ўсіх братніх савецкіх народаў, у сьветлую дату 150-годзьдзя з дня нараджэньня выдатнага ўкраінскага паэта, рэвалюцыянэра-дэмакрата Т.Р.Шаўчэнкі ўрадавы рэспубліканскі камітэт УССР па прэміях імя Т.Р.Шаўчэнкі пастанавіў прысудзіць прэмію імя Т.Р.Шаўчэнкі за 1964 год таварышу М.С.Хрушчову”.