Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАЛЯНДАР СВАБОДЫ


Ул. інф.

11 сакавіка 1985 году Міхаіл Гарбачоў быў абраны генэральным сакратаром ЦК КПСС, фактычным кіраўніком СССР. Дзейнасьць Гарбачова зьвязаная зь перабудовай, дэмакратызацыяй і галоснасьцю, што ўрэшце прывяло да распаду савецкай імпэрыі.

11 сакавіка 1998 году чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт падае ў адстаўку з пасады кіраўніка краіны, запэўніўшы сабе пажыцьцёвы сэнатарскі імунітэт. Што, аднак, не перашкодзіла абвінаваўчым працэсам супраць Піначэта.

Сёньня ў суседняй Літве адзначаецца дзяржаўнае сьвята – Дзень аднаўленьня незалежнасьці. 11 сакавіка 1990 году Вярхоўны Савет Літоўскай СССР прыняў акт, якім заявіў аб выхадзе рэспублікі са складу Савецкага Саюзу.

Біяграфічныя даты.

11 сакавіка 1887 году нарадзіўся беларускі паэт, клясык нацыянальнае літаратуры Алесь Гарун. Ён прыйшоў на сьвет у фальварку Новы Двор пад Менскам. Яшчэ непаўналетнім Гарун быў асуджаны за сваю рэвалюцыйную актыўнасьць і на 10 гадоў патрапіў на катаргу ў Сібір. Вярнуўшыся, ён уключыўся ў бурлівыя падзеі, у якіх стваралася Беларуская Народная Рэспубліка. Аднак катарга падарвала ягонае здароўе і ў 1920 годзе ён памёр ад сухотаў. Найлепшы зборнік паэзіі Алеся Гаруна называецца «Матчын дар».

Таксама 11 сакавіка ў розныя гады нарадзіліся паэт Тодар Кляшторны, які стаў ахвяраю сталінскіх расстрэлаў у Курапатах, беларускі рэлігійны дзяяч Леў Гарошка і акадэмік Аркадзь Мігдал. Ураджэнец Ліды Мігдал усё жыцьцё займаўся ў інстытутах фізычных праблем, атамнай энэргіі і тэарэтычнай фізыкі, працаваў у Маскве і быў паплечнікам акадэміка Андрэя Сахарава.

11 сакавіка 1926 году пакінуў гэты сьвет доктар Станіслаў Нарбут. Родам ён зь мястэчка Шаўры Гарадзенскай губэрні. Доктарская дысэртацыя мэдыка Нарбута ў Мюнхенскім унівэрсытэце была прысьвечаная каўтуну – хваробе беднякоў. Вярнуўшыся на радзіму, Нрбут стварыў у Браславе першаклясную для свайго часу клініку. Гэта было ў 1906 годзе. І вось аднойчы падчас візыту да хворага доктар Нарбут захварэў і памёр. Пахаваны ён у Браславе на Замкавай гары.

11 сакавіка 1941 году памёр легендарны рэдактар першай беларускай газэты «Наша Ніва» Аляксандар Уласаў. Ён пакінуў гэты сьвет па дарозе ў сталінскі канцлягер на станцыі Марыінск Навасібірскай вобласьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG