Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВАЎКАВЫСКІЯ КІРОЎЦЫ СПЫНЯЮЦЬ ГАЛАДОЎКУ


Ягор Маёрчык, Ваўкавыск

У адказ на гэта заявіў афіцыйна Мікалай Аўтуховіч прадстаўнікам вэртыкалі, усе 30 таксыстаў пачынаюць выходзіць з галадоўкі.

Гэта ўсё будзе адбывацца пакрысе. Рэч у тым, што кіроўцы пачыналі галадаваць у розны час. І з гэтай прычыны ў розны час яны будуць спыняць гэтую галадоўку.

Плянуецца, што заўтра а 10 гадзіны раніцы Мікалай Аўтуховіч разам са сваімі кіроўцамі зьявіцца на пасту ДАІ, дзе цяпер на паркоўцы знаходзяцца 13 арыштаваных машыны.

Будуць выкананыя нейкія юрыдычныя фармальнасьці, падпісаныя нейкія дакумэнты, пасьля чаго машыны будуць перададзеныя прыватнаму прадпрымальніку. У справе вырашэньня канфлікту зроблены вялікі крок наперад.

Праблема толькі ў тым, што адразу працаваць яны не пачнуць. Ёсьць некалькі прычынаў. Па-першае, кіроўцы доўгі час галадаюць. Іхны маральны і, асабліва, фізычны стан не дазваляе ім адразу сесьці за руль.

Па-другое, да 20 лістапада міністэрства транспарту пазбавіла Мікалая Аўтуховіча ліцэнзіі на транспартныя перавозкі. Як толькі будзе ліцэнзія, адразу ж пачне сваю працу “Радыётаксі-22222”. Гэта таксама гарантаваў старшыня Ваўкавыскага райвыканкаму Міхаіл Савельеў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG