Пакуль праблема цяпла ў дамах закранула ня ўсіх:
(Спадар: ) “Упрынцыпе, цёпла пакуль што: на вуліцы цёпла”.
(Пэнсіянэрка: ) “У нас цёпла ў кватэры вельмі. Ну, цяпер вільготна ў кватэры, а зімой цёпла”.
(Карэспандэнт: ) “Не баіцеся, што будзе менш цяпла?”
(Пэнсіянэрка: ) “Я мяркую, што ўсё будзе нармальна”.
(Спадарыня: ) “Плаці за кватэру, і ўсё. Хто табе адключыць? Плацім у час. Пакуль няблага жыць”.
(Студэнт: ) “Я ў інтэрнаце жыву, усё нармальна. Звычайнае ацяпленьне. Бывае, што перакрываюць, але нармальна”.
Але большасьць адказаў былі пра праблему цяпла:
(Хлопец: ) “Вельмі халодна. Носім цёплае адзеньне, шкарпэткі з воўны. Хутка будзем заклейваць вокны. І газ на кухні амаль заўсёды запалены”.
(Дзяўчына: ) “Вокны заклейваю, каб ня дзьмула. Цёпла апранаесься і кладзесься спаць”.
(Спадар: ) “Ранкам зарадка абавязкова, каб сагрэцца. Бо ранкам вельмі халодна. Цёплыя шкарпэткі абавязкова. Да таго ж, вокны пачаў радзей адчыняць”.
(Студэнт: ) “А я магу параіць спосаб, якім карыстаюцца фіны. Яны кладуць плястыкавую бутэльку з гарачай вадой пад ногі і так сьпяць — фактычна грэйка”.
(Спадарыня: ) “У мяне халодна. Я цёпла апранаюся, залажу пад ватнюю коўдру”.
(Хлопец: ) “Халодна! Вельмі халодна, асабліва раніцай”.
(Карэспандэнт: ) “А як вы змагаецеся з гэтым?”
(Хлопец: ) “Дзьвюма коўдрамі”.
(Студэнт: ) “Халаднавата, добра халаднавата. Часам пальцы адымаліся на руках. Цёплую дзяўчыну пад бок. Тады ня трэба ні алькаголю, ні коўдры”.
На зіму менчукі глядзяць з рознай доляй пэсымізму, але ўсе спадзяюцца на лепшае:
(Спадарыня: ) “Я спадзяюся, што ўсё будзе нармальна”.
(Спадар: ) “Я спадзяюся, што пачнуць тапіць. Але ж як у нас топяць… Хто яго ведае”.
(Дзяўчына: ) “Вядома, калі Лукашэнка распарадзіцца, каб у Беларусь не ішла нафта і газ, то ня будзе абагравацца дом”.
(Спадар: ) “Я чуў, што зьбіраюцца тапіць пачасова. Мне гэта ня надта падабаецца. Я прызвычаіўся да цяпла”.
(Спадарыня: ) “Ня веру, што ў нас будзе ўсё добра”.
(Хлопец: ) “Перазімуем як-небудзь”.
(Дзяўчына: ) “Баюся зімы. Бо, калі з ваннага пакою выходзіш, ня надта прыемна. Хачу спадзявацца, што зьмены будуць у лепшы бок. Хоць... наўрад ці”.
І нарэшце, найбольш упэўнена адчуваюць сябе менчукі, якія жывуць у прыватных дамах і маюць аўтаномную сыстэму ацяпленьня:
(Дзяўчына: ) “У нас цёпла, у нас свой дом. У нас усё стаіць дома, кацёл, награвальнік. Калі хочам, адключаем цёплую ваду. Гэта залежыць толькі ад нас”.