Лінкі ўнівэрсальнага доступу

САЛІГОРСКУЮ ГАЗЭТУ “САЛІДАРНАСЬЦЬ” ПАКАРАЛІ ГРАШОВЫМ ШТРАФАМ У БОЛЬШ ЯК ДЗЬВЕ ТЫСЯЧЫ ДАЛЯРАЎ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Праверка Камітэта дзяржкантролю пачалася ў рэдакцыі “Салідарнасьці” яшчэ ў чэрвені, неўзабаве пасьля таго, як гэтае недзяржаўнае выданьне надрукавала на сваіх старонках матэрыялы прыпыненай “Белорусской деловой газеты”.

І вось праз два месяцы абвешчаны вынік гэтай праверкі — газэта пакараная штрафам больш чым на 4 мільёны рублёў, што адпавядае дзьвюм тысячам даляраў. Пакараньне накладзенае за тое, што статутныя дадзеныя ў газэце быццам не адпавядаюць дзяржаўным стандартам, а менавіта — цытую рашэньне Дзяржкантролю: “у дадзеных выпуску не ўказаныя зьвесткі пра тэрмін заснаваньня газэты, а таксама няма зьвестак пра памеры выданьня ў друкаваных аркушах”. Гэтак сказана ў лісьце за подпісам загадчыка ўправы кантролю за спажывецкім рынкам Камітэта дзяржкантролю спадара Каленіка, які атрымалі ў рэдакцыі “Салідарнасьці”.

Гэтае рашэньне рэакцыя зьбіраецца абскардзіць у кіраўніка Дзяржкантролю, бо лічыць яго цалкам незаконным. Юрыст Андрэй Бастунец, які дапамагае рэдакцыі, заўважае, што стандарты, на якія спасылаюцца кантралёры, супярэчаць закону “Аб друку”. Між тым, менавіта гэты закон у першую чаргу рэгулюе дзеяньні выданьняў. Рэдакцыя цалкам выконвала палажэньні закона “Аб друку”,— лічыць Андрэй Бастунец і заўважае, што прэтэнзіі кантралёраў можна распаўсюдзіць на ўсе выданьні Беларусі, у тым ліку дзяржаўныя, і гэтак жа пакараць іх.

(Бастунец: ) “Глядзелі між іншым “Советскую Белоруссию”, якую рэдактар Старыкевіч дэманстраваў кантралёрам. Маўляў, глядзіце, там таксама такіх дадзеных няма. Але ў нас вельмі выбіральнае правакарыстаньне”,

— лічыць юрыст Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, які цяпер дапамагае аштрафаванаму выданьню. Андрэй Бастунец кажа, што ў рэдакцыі “Салідарнасьці” зьвязваюць гэтае пакараньне менавіта з падтрымкай “Белорусской деловой газеты” і ўвогуле з дэмакратычнай незалежніцкай пазыцыяй выданьня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG