Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЦІ ПРЫМЕ ЛУКАШЭНКА ЎЛЬТЫМАТУМ ПУЦІНА?


Ул. інф.

(Дашкевіч: ) “Калі Пуціна працытаваць дакладна, гучала прыблізна так: "Мы павінны закрыць гэтае пытаньне – ці Беларусь пераходзіць на расейскі рубель, ці не пераходзіць. З чым гэта зьвязана? Ну, я лічу перш за ўсё, што расійскія алігархі, наагул бізнэсмэны, робяць пэўны ціск на Крэмль. Тыя працэсы прыватызацыі, якія абяцаў Лукашэнка, фактычна замарожаныя. Як вы ведаеце, быў аб'яўлены тэндэр на продаж чатырох прадпрыемстваў беларускай нафтахіміі і "Белтрансгазу", і па ніводным зь іх не было дасягнута ніякага пагадненьня, і нават прыблізна не было”.

Валер Дашкевіч кажа, што прыняцьцё беларускім бокам расейскіх умоваў адзінай валюты будзе залежаць ад гандлю ў іншых – палітычных пытаньнях.

(Дашкевіч: ) “Паколькі ад імя Беларусі выступае Лукашэнка, а Лукашэнку патрэбныя пэўныя палітычныя гарантыі, пра што вы добра ведаеце, усё пытаньне будзе ў тым, ці дасьць Пуцін яму палітычныя гарантыі што да абраньня на трэці тэрмін і што да канстытуцыйнага акту саюзу Расеі і Беларусі. Калі Пуцін яму такія гарантыі дасьць, тады, магчыма, Лукашэнка пагодзіцца з гэтым праектам увядзеньня расейскага рубля”.

На думку Валера Дашкевіча, у найбліжэйшыя месяцы пагадненьне аб адзінай валюце падпісанае ўсё ж ня будзе.

(Дашкевіч: ) “Хутчэй за ўсё, Лукашэнка на ўвядзеньне расійскага рубля з 1 студзеня 2005 году пакуль ня пойдзе. Прынамсі, да таго часу, пакуль у Расеі не адбудуцца выбары ў Думу, у сьнежні гэтага году, і ў сакавіку - прэзыдэнцкія выбары ў Расеі. Бо магчыма, што прыйдуць новыя людзі ў расейскі ўрад, у Думу, і яму трэба ведаць, з кім мець справу, апроч Пуціна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG