Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІКВІДАВАНАЯ КАТЭДРА ЖУРНАЛІСТЫКІ ІНСТЫТУТУ СУЧАСНЫХ ВЕДАЎ


Юры Сьвірко, Менск

Ад гэтага панядзелка ўсе супрацоўнікі катэдры журналістыкі недзяржаўнага Інстытуту сучасных ведаў апынуліся бяз працы. Загадвала катэдрай Людміла Асінская, працавалі там таксама прафэсары Ігар Асінскі й Эдуард Мельнікаў. Апошні ёсьць віцэ-прэзыдэнтам Беларускай асацыяцыі журналістаў, а муж і жонка Асінскія ўзначальвалі раней газэту “Белоруссия”, якую стварылі пасьля звальненьня з рэдакцыі “Советской Белоруссии”.

Паводле спадара Мельнікава, яшчэ летась у сьнежні Аляксандар Лукашэнка, наведваючы будынак тэлеканалаў АНТ і СТБ, даў даручэньне праверыць сыстэму недзяржаўнай журналісцкай адукацыі, а менавіта суадносіны яе з усімі дзяржаўнымі адукацыйнымі стандартамі. Пасьля гэтага катэдра журналістыкі Інстытуту сучасных ведаў прайшла дзьве праверкі — прэзыдэнцкай камісіі ды Міністэрства адукацыі. Вынікі гэтых праверак, як зазначыў Эдуард Мельнікаў, былі станоўчыя, хаця адпаведныя даведкі пісалі канкурэнты — прадстаўнікі факультэту журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

(Мельнікаў: ) “Літаральна на мінулым тыдні прарэктар Інстытуту сучасных ведаў Надзея Шырокава паведаміла катэдры, што набор журналістаў на будучы навучальны год адмяняецца. Мы пайшлі да рэктара Шырокава Аляксандра Міхайлавіча, і той загадаў, што набор таік павінен быць. Але празь літаральна некалькі дзён мы даведаліся, што загадчык катэдры, прафэсар Асінскі, прафэсар Мельнікаў звольненыя”.

Эдуард Мельнікаў дадаў, што супрацоўнікам катэдры далі зразумець: яе існаваньне наўпрост зьвязалі з падаўжэньнем ліцэнзіі, якую мае Інстытут сучасных ведаў. Паводле меркаваньня віцэ-прэзыдэнта Беларускай асацыяцыі журналістаў, ліквідацыя катэдры — гэта падзея з таго ж рэчышча, што й закрыцьцё незалежных газэтаў і дэпартацыя зь Беларусі карэспандэнта НТВ.

(Мельнікаў: ) “Зачыстка такая ідзе ня толькі па мас-мэдыя, але й па недзяржаўных установах, якія рыхтуюць журналістаў. Недзяржаўныя журналісты нікому не патрэбныя і нават трэба, каб іх не было”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG